Грамадства11

«Хацеў пайсці на службу, абараняць вас ад дронаў». Гамельчука, які марыў служыць у войску, затрымалі «за падпіску»

Жыхар Гомеля выклаў эмацыйнае відэа, у якім расказаў, што ягонага сына затрымалі і будуць судзіць «за падпіску», заўважыў «Флагшток». Паводле слоў мужчыны, гэта можа сапсаваць яму жыццё, паколькі сын хацеў пайсці на вайсковую службу па кантракце.

Ілюстрацыйны здымак

Аўтар роліка адзначыў, што сына затрымалі і змясцілі да суда ў ізалятар за падпіску «на нейкую суполку, у якой тысяча падпісчыкаў — тысяча працоўнага матэрыялу, як мы з вамі».

Па адміністрацыйнай справе прызначылі суд. Звычайна ў такіх выпадках у Беларусі масава судзяць па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць», за што караюць буйным штрафам або арыштам.

Гамяльчук перажывае, што пад пагрозай кар'ера сына:

«Ён павінен быў стаяць на варце Беларусі, у СПА па кантракце. Хацеў пайсці на службу на пяць гадоў, абараняць вас ад дронаў, каб жылі пад мірным небам. Але суд можа сапсаваць яму кар'еру. За адну нейкую падпіску на суполку, якая забароненая ў Беларусі».

Мужчына адзначае:

«Мы ж з вамі не ведаем, якія суполкі забароненыя. Вы данясіце да грамадскасці, каб мы ведалі».

Таксама ён расказаў, што ў яго была аналагічная сітуацыя, калі на яго склалі пратакол «за падпіску», але не змаглі даказаць здзяйсненне правапарушэння, таму суда не было.

Улады Беларусі налічылі ўжо больш за 9 тысяч так званых «экстрэмісцкіх матэрыялаў» — спіс амаль штодня абнаўляецца, адсачыць усе пазіцыі немагчыма.

У каментарыях пад ролікам гамельчука таксама адзначылі, што спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» ёсць у вольным доступе, «але іх нерэальна ўсе запомніць, і яны пастаянна папаўняюцца»: «Чаму чалавек павінен за гэтым сачыць?»

Іншы карыстальнік пракаментаваў:

«Гэта трэба кожны дзень не працаваць, а праглядаць тое, што ёсць, і што яшчэ туды ўнеслі, і сядзець мінімум дзве гадзіны, а то і больш, каб разабрацца».

Пра вынікі суда над сынам мужчына пакуль не расказваў, але выкладаў новае відэа пра тое, што не можа знайсці яго ні ў судзе, ні ў міліцыі.

Каментары1

  • Хаха три раза
    05.03.2026
    Людей тысячами прогоняют через конвейер судов, чтоб боялись смотреть в сторону интернета. Чтоб не читали никакие альтернативные СМИ. Чтоб верили телевизору на 100%.
    И тут нашелся смельчак, который робко просит разрешения одним глазком заглядывать в "запрещенку", и чтоб за это не наказывали строго.
    Почему-то даже смешно.
    Человек не то что за 31 год не понял, с кем имеет дело.
    Он не понял даже за 6 лет жесточайших репрессий.

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць