Сёння пачаўся чарговы этап праверкі баявой гатоўнасці, пачынаецца прызыў з запасу
Заходняе аператыўнага камандавання прыводзіцца ў баявую гатоўнасць.

У рамках мерапрыемстваў прадугледжаны прызыў мабілізацыйных рэсурсаў у воінскія фарміраванні, паведаміла Мінабароны.
Паведамляецца, што праверка дазволіць ацаніць узровень баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, здольнасць камандзіраў кіраваць падначаленымі воінскімі часцямі, стан узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.
У ходзе праверкі ваеннаабавязаныя змогуць аднавіць свае веды і навыкі. З імі будуць праведзены заняткі па прадметах баявой падрыхтоўкі, у тым ліку па агнявой і медыцынскай.
Асаблівая ўвага ў ходзе праверкі будзе нададзена пытанням павышэння жывучасці падраздзяленняў ва ўмовах актыўных дзеянняў дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка і беспілотнай авіяцыі.
Каментары