У Гродне прадаюць кватэру з крутым відам на Фарны касцёл і Савецкую плошчу. Цана таксама ўражвае
Праз наплыў турыстаў кватэры ў цэнтры Гродна істотна выраслі ў цане.

Двухпакаёўка, якую прадаюць, знаходзіцца ў самым цэнтры Гродна па адрасе Стэфана Баторыя, 10. Месціцца яна на 4‑м паверсе дома 1960 года пабудовы. Гэта тыповая цагляная хрушчоўка.
Рамонт у кватэры больш, чым сціплы. У гасцёўні старая драўляная падлога, пафарбаваная ў карычневы колер.

У спальным пакоі падлога таксама карычневая, але ўжо пакрытая ДВП, а на столі — касетоны.
Рамонт у кухні і ванным пакоі таксама далёка не самы сучасны.

Самі гаспадары апісваюць аб'ект як кватэру, прыдатную для пражывання, але без сучаснага рамонту.
Аднак для звычайнага пражывання яна мала каму цікавая. За двухпакаёўку з агульнай плошчай 43 м² просяць 82 900 даляраў. Гэта амаль па 2 тысячы за квадрат пры сярэднім кошце метра па Гродне каля 1100 даляраў.
Праўда, і самі прадаўцы ў апісанні пазначаюць, што кватэра мае «ідэальнае размяшчэнне для апартаментаў на суткі гасцям нашага горада».
Апроч выгаднага месца, дадатковую вартасць гэтай кватэры надае від з вокнаў. З акна кухні і балкона гасцёўні адкрываецца від на адну з галоўных славутасцей горада — Фарны касцёл.

Акно спальні выходзіць на Савецкую плошчу.

Для пасуткавай здачы ў арэнду такая кватэра сапраўды цікавы варыянт, бо Гродна ў апошнія гады перажывае сапраўдны турыстычны бум, праз што цэны на кватэры ў цэнтры горада моцна выраслі.
-
У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг
-
Беларус зрабіў вінтажны рамонт у 178‑гадовай кватэры ў стылі «бабушатнік» і робіць на ёй бізнэс. Паглядзіце, як выйшла
-
«Жорсткі лофт». У «Мінск-Свет» здаюць студыю з голымі сценамі — людзі шакаваны цаной
Каментары