Грамадства88

Лукашэнка заявіў, што беларусы з літоўцамі стагоддзямі мелі добразычлівыя адносіны, заснаваныя на гістарычных сувязях

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Літвы з Днём аднаўлення дзяржавы, паведамляе яго прэс-служба.

«Стагоддзямі мы мелі добразычлівыя адносіны, заснаваныя на гістарычных сувязях, агульных духоўных каштоўнасцях, узаемным культурным узбагачэнні. І сёння, нягледзячы на існуючыя цяжкасці і выпрабаванні, беларусы захавалі шчырыя сімпатыі да літоўцаў», — гаворыцца ў віншаванні.

«Перакананы, ва ўмовах няпростага міжнароднага становішча ні недальнабачныя палітыкі, ні іх знешнія дарадцы, чые рэкамендацыі адносна Беларусі ніколі не супадалі з сапраўднымі інтарэсамі літоўскага народа, не здолеюць навязаць жыхарам Літвы свой погляд на наша суседства», — падкрэсліў палітык.

Лукашэнка, традыцыйна віншуючы з нацыянальнымі святамі «недружалюбныя дзяржавы», звяртаецца да народа, але не да кіраўніцтва, называючы яго недальнабачным.

Каментары8

  • Вольга
    16.02.2026
    Самазванец павучае дэмакратычную дзяржаву.
  • Лукашэнка
    16.02.2026
    "Стагоддзямі мы мелі добразычлівыя адносіны, заснаваныя на гістарычных сувязях, агульных духоўных каштоўнасцях, узаемным культурным узбагачэнні"

    А потым прыйшоў я і ўсё сапсаваў
  • Медбрат
    16.02.2026
    ой-ой-ой, скоро кого-то замочат, не за што, не прошто.

Цяпер чытаюць

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаградаў: У турме выкідваць нельга наогул нічога1

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?5

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць