Аварыя адбылася 17 ліпеня каля 16:45 на 18‑м кіламетры трасы М-6 Мінск — Гродна.

Фота: УДАІ УУС Мінгарвыканкама
40‑гадовы кіроўца матацыкла Yamaha не выбраў бяспечную хуткасць і дыстанцыю, з-за чаго сутыкнуўся з аўтамабілем Toyota, які рухаўся ў тым жа напрамку.
Пасля ўдару матацыкліст страціў кіраванне, упаў на дарогу, а тады на яго наехаў аўтамабіль Audi пад кіраваннем 63‑гадовага кіроўцы.
Ад атрыманых траўмаў матацыкліст загінуў на месцы здарэння.
Каментары