Загарэўся павільён у падземным пераходзе на мінскай Прывакзальнай плошчы
Вечарам 17 ліпеня ратавальнікі працавалі на месцы задымлення ў падземным пераходзе на Прывакзальнай плошчы ў Мінску. Узгаранне адбылося ў адным з гандлёвых павільёнаў.

Супрацоўнікі МНС аператыўна ліквідавалі пажар. Пасля гэтага на месцы здарэння праводзілася прымусовая вентыляцыя падземнага пераходу з дапамогай спецыяльнага абсталявання.
Паводле аператыўных даных, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Прычыны ўзгарання высвятляюцца.
Каментары