Улада

У Мінск з двухдзённым візітам прыбыў прэм’ер‑міністр Казахстана

Вечарам 19 мая ў Мінск з двухдзённым візітам прыбыў прэм’ер‑міністр Казахстана Карым Масімаў.

Паводле інфармацыі сайта ўрада Казахстана, Масімава суправаджаюць міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Бажко, першы намеснік міністра індустрыі і новых тэхналогій Альберт Рау, кіраўнік кампаніі «Казахтэлекам» Куанышбек Есекееў, першы намеснік міністра замежных спраў Нуртай Абыкаеў, старшыня кіраўніцтва Фонду нацыянальнага дабрабыту «Самрук‑Казына» Кайрат Келімбетаў.

20 мая Масімаў азнаёміцца з працай Нацыянальнай бібліятэкі, сустрэнецца з прэм’ер‑міністрам Сяргеем Сідорскім (у пашыраным складзе), а таксама возьме ўдзел у пленарным пасяджэнні казахстанска‑беларускага дзелавога форуму, паводле вынікаў якога запланаваны сумесны выхад да прэсы.

На форуме будзе абмяркоўвацца шэраг прапанаваных беларускім бокам эканамічных праектаў, якія ўключаны ў Карту індустрыялізацыі Казахстана і адлюстроўваць важныя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва‑эканамічнай, паліўна‑энергетычнай, машынабудаўнічай, аграпрамысловай, касмічнай і гуманітарнай сферах.

У форуме, як чакаецца, возьмуць удзел больш за 130 прадстаўнікоў дзелавых колаў Казахстана.

Паводле звестак беларускага МЗС, у агульным аб’ёме знешняга гандлю Беларусі з краінамі СНД Казахстан займае трэцяе месца пасля Расіі і Украіны.

У 2009 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Казахстанам склаў 388,3 млн. даляраў (знізіўся на 27,7% у адносінах да 2008 года), экспарт — 313,4 млн., імпарт — 74,9 млн. Сальда станоўчае — 238,5 млн. даляраў.

У студзені—сакавіку 2010 года ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам тавараабарот павялічыўся на 40,6% да 106,7 млн. даляраў, экспарт — на 56,5% да 91,8 млн., імпарт — скараціўся на 13,5% да 14,9 млн. Сальда станоўчае — 76,9 млн. даляраў.

Аснову беларускага экспарту складаюць пастаўкі цукру, шын, малочнай прадукцыі, трактароў, лекавых сродкаў, бытавой апаратуры і тэхнікі (халадзільнікі, маразільнікі і халадзільнае абсталяванне, пральныя машыны), сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі, мэблі.

Казахстан пастаўляе ў Беларусь пракат плоскі з вугляродзістай і легіраванай сталі, солі фосфарных кіслот, стужкі канвеерныя, ферасплавы, алюміній і цынк, падшыпнікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць