Здарэнні33

У 1999‑м пад Мінскам забілі 19‑гадовую дзяўчыну. Злачынцу знайшлі праз 26 гадоў

У 1999 годзе паблізу вёскі Ваўковічы было знойдзена цела 19‑гадовай мінчанкі. Яна была згвалтаваная і забітая. 

Вечарам 3 ліпеня на беразе ракі Пціч у Мінскім раёне быў знойдзены труп дзяўчыны са слядамі ўдушэння і згвалтавання. Забітай аказалася 19‑гадовая мінчанка. Тады ўстанавіць злачынцу не ўдалося. Разглядаўся шэраг версій, адпрацоўваўся блізкі круг зносін дзяўчыны, піша СК.

У 2025 годзе была атрымана інфармацыя аб кампаніі з трох чалавек, якая ў 1999 годзе адпачывала на беразе ракі і ўжывала алкаголь. Фігурантаў пачалі адпрацоўваць на датычнасць. На момант атрымання інфармацыі адзін з іх памёр. Яшчэ двое расказалі, што пазнаёміліся з дзяўчынай і адпачывалі каля берага.

— У нейкі момант адзін з фігурантаў спрабаваў аказваць знакі ўвагі дзяўчыне, пасля стаў настойваць, згвалтаваў і забіў, — расказаў на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка УУС Мінскага аблвыканкама, начальнік крымінальнай міліцыі Сяргей Якубель.

Следчыя ўстанавілі, што забойства здзейсніў адзін чалавек. Двое з кампаніі казалі, што злачынства здзейсніў іх памерлы таварыш. Пасля, як аказалася, яго цела было крэміравана сваякамі. Пасля правядзення эксгумацыі быў выдзелены генатып злачынцы, і па выніках даследавання высветлілася, што сляды, якія былі пакінуты на вопратцы ахвяры, сапраўды належалі памерламу. Двум іншым фігурантам было выстаўлена абвінавачванне аб утойванні злачынства.

Каментары3

  • Кірыл
    23.01.2026
    Ну значыцца і забойцы Захаранкі, Ганчара і Красоўскага будуць выкрыты. Трэба толькі аднавіць сапраўднае следства
  • Woodoo Cult
    24.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ігар Лямеш
    24.01.2026
    Мае апладысменты.

    Што па забойству у 90-я Михаила Басько, які жыў па адрасу г. Мінск, пр-т Пушкіна, кв. 46?

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы8

Бацькі прыехалі наведаць дзіця ў санаторый, але іх не пусцілі. Скончылася выклікам міліцыі11

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням12

Тэлефонныя махляры перайшлі да выкупаў за дзяцей — раскажыце пра гэту схему блізкім2

У гістарычным доме ў цэнтры Мінска залівае кватэры: «За суткі вынес 30 вёдраў вады»3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?4

У Пскоўскай вобласці гарыць нафтабаза — дроны прабілі ахоўную сетку1

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

«Расіяне хочуць замяніць мяне». Зяленскі выказаўся пра выбары і перамір'е10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт30

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць