Здарэнні

Жыхар Ушачаў перадаў махлярам 100 тысяч даляраў і не прызнаўся жонцы

Днём 20 снежня 61‑гадоваму жыхару гарадскога пасёлка Ушачы патэлефанавалі махляры. Прадставіўшыся супрацоўнікамі арганізацыі, якая абслугоўвае дамавыя дамафонныя сістэмы, зламыснікі прапанавалі замяніць стары чып на новы.

Пасля атрымання згоды на нумар тэлефона пацярпелага пачалі паступаць паведамленні з кодамі, якія ён, выконваючы ўказанні, паведамляў, піша прэс-служба МУС.

Неўзабаве пасля гэтага мужчыну патэлефанавалі новыя асобы, якія прадставіліся супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Яны пачалі запалохваць сваю ахвяру выдуманай гісторыяй, заявіўшы, што праз яго банкаўскія рахункі ажыццяўляюцца пераводы грашовых сродкаў на фінансаванне ваенных дзеянняў на тэрыторыі іншай краіны.

Пад падставай пазбягання крымінальнай адказнасці зламыснікі запатрабавалі ад мужчыны «задэклараваць» усе асабістыя зберажэнні. Для гэтага неабходна было перадаць грошы «давернай асобе» ў Віцебску.

Выконваючы атрыманыя інструкцыі, пацярпелы праз некалькі дзён сабраў усе назапашаныя сродкі — 91,5 тыс. даляраў, 1450 еўра і 8900 беларускіх рублёў, прыбыў у Віцебск, дзе перадаў буйную суму кур’еру махляроў.

Знікненне грошай на наступны дзень выявіла жонка пацярпелага. Спачатку, выконваючы дадзенае зламыснікам абяцанне аб неразгалошванні, мужчына не паведамляў пра тое, што адбылося, аднак пазней раскрыў таямніцу. Сямейная пара звярнулася ў міліцыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пахваліў Трампа за прамалінейнасць, але дадаў, што для яго гэта непрымальна5

Дактары распавялі пра расстрэлы пратэстоўцаў у Іране: сілавікі цэлілі ў вочы3

Новы трэнд: людзі гатуюць марозіва на вуліцы ў снезе1

У Іране ўзламалі спадарожнікавае вяшчанне дзяржаўных тэлеканалаў — Рэза Пехлеві заклікаў зрынуць рэжым аятол ВІДЭА2

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць