Грамадства1111

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ

Аналітычны цэнтр Oxford Insights апублікаваў свежы даклад Government AI Readiness Index. Аўтары ацанілі гатоўнасць урадаў 195 краін укараняць і выкарыстоўваць ШІ ў дзяржаўных працэсах, эканоміцы і грамадстве, піша Devby.io.

Краіны ацэньваліся па 6 групах крытэрыяў:

  • інстытуцыйная здольнасць (policy capacity) — здольнасць дзяржавы актыўна ўплываць на тое, як ШІ развіваецца і выкарыстоўваецца ў краіне;
  • кіраванне і рэгуляванне (governance) — сістэма механізмаў нагляду, якія забяспечваюць адказнае і бяспечнае выкарыстанне ШІ, абарону грамадскіх інтарэсаў;
  • інфраструктура для ШІ (AI infrastructure) — тэхнічная і лічбавая база, неабходная для развіцця і ўжывання ШІ;
  • укараненне ШІ у дзяржсектары (public sector adoption) — наколькі эфектыўна органы выкарыстоўваюць ШІ у сваёй працы;
  • распрацоўка і распаўсюджванне ШІ (development and diffusion) — падтрымка стварэння ШІ-тэхналогій і іх шырокага ўкаранення ў эканоміцы;
  • устойлівасць (resilience) — здольнасць грамадства і эканомікі адаптавацца да наступстваў укаранення ШІ.

Беларусь заняла ў рэйтынгу 121 месца — паміж афрыканскай астраўной дзяржавай Каба-Вэрдэ і Трынідадам і Табага, што ў Карыбскім моры. Гэта найгоршы вынік па Еўропе, якую аўтары дзеляць на Заходнюю і Усходнюю. Украіна, напрыклад, увайшла ў дзясятку лідараў па Усходняй Еўропе.

Лідзіруюць у рэйтынгу ЗША. У топавую тройку таксама ўвайшлі Вялікабрытанія і Францыя, далей ідуць Нідэрланды, Германія і Кітай.

Поўную версію даклада з падрабязнай метадалогіяй можна паглядзець тут.

Каментары11

  • Žvir
    24.12.2025
    I heta raduje. Nafik nia treba toj štučny intelekt.
  • Абосраныя каровы супраць ШІ
    24.12.2025
    Каровы перамаглі
  • алег
    24.12.2025
    быць аўтсайдэрам у гэтым рэйтынгу гонар
    які нармальны урад дазволіць чужой праграме апрацоўваць дзяржаўныя докі?

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй7

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць