Грамадства1313

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»

Нявестку Аляксандра Лукашэнкі Ганну Лукашэнка, больш вядомую пад творчым псеўданімам Ганна Сялук, указам яе свёкра ўзнагародзілі за звязаны з Другой сусветнай вайной праект «Кожны трэці» разам з мастацкай кіраўніцай Моладзевага тэатра эстрады Уладзіславай Арцюкоўскай.

Ганна Лукашэнка (Ганна Сялук). Фота: «Мінская праўда»

Уладальнікі іншых чатырох прэмій «За духоўнае адраджэнне»:

  • калектыў Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы — за «развіццё новых кірункаў сацыяльнага служэння царквы і вялікі ўклад у справу пастырскай апекі»;
  • калектыў ААТ «Белрэстаўрацыя» — за «захаванне і адраджэнне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі»;
  • аўтарскі калектыў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ў складзе старшыні НДТРК Івана Эйсманта, адказнага выпускаючага аддзела выпуску галоўнай дырэкцыі тэлеканала «Першы інфармацыйны» Глеба Гарбаценкі і намесніцы галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі гэтага тэлеканала Вольгі Макей —за стварэнне прапагандысцкага цыклу тэлевізійных фільмаў «Час выбраў нас»; 
  • старшы ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Гомельскага райвыканкама, маёр міліцыі Віктар Шыпкоў — за «асабісты ўклад у адраджэнне, захаванне і папулярызацыю народнай творчасці, правядзенне этнаграфічных даследаванняў і рэканструкцыю традыцыйных святочных касцюмаў паўднёва-ўсходняй часткі Гомельскага раёна».

Таксама традыцыйна ў гэты дзень Лукашэнка дае і 10 спецыяльных прэмій, уладальнікамі якіх сёлета сталі:

  • Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь — за «значны ўклад у патрыятычнае выхаванне і стварэнне творчага праекта «Патэтычны дзённік памяці»;
  • узорны ансамбль танца «Чабарок» Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі — за «вялікі ўклад у захаванне і развіццё традыцый харэаграфічнага мастацтва і актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыцці краіны»;
  • Брэсцкі тэатр лялек — за «значны ўклад у захаванне нацыянальных духоўных традыцый і папулярызацыю маральных каштоўнасцяў праз тэатральнае мастацтва»;
  • Мастоўская раённая бібліятэка — за «важны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі і рэалізацыю інавацыйнага літаратурнага праекта «Кнігі будуюць МАСТЫ»;
  • выкладчыкі Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага Людміла Ваўковіч-Борыс і Аляксандра Чырвонцава за адраджэнне, захаванне і развіццё традыцый маладзечанскай школы выцінанкі;
  • мастацкі кіраўнік заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь, тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Аляксандр Яфрэмаў — за «вялікі асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускага тэатральнага і кіномастацтва»;
  • лейтэнант міліцыі, салістка духавога аркестра галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама Ганна Благава — за «асабісты ўклад у развіццё сучаснага музычнага мастацтва і стварэнне песень патрыятычнай тэматыкі»;
  • выкладчык Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Тамара Жарава — за «ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнага музычнага мастацтва і падрыхтоўку лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў»;
  • майстар народных мастацкіх рамёстваў Дзяржынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Андрэй Мартынюк — за «выдатныя дасягненні ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве і стварэнне ўнікальнай тэхналогіі вырабу механічных будзільнікаў з дрэва»;
  • артыст-саліст-інструменталіст філіяла «Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора» Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Ксенія Пагарэлая — за «значны асабісты ўклад у прапаганду беларускай музычнай спадчыны і развіццё арганнага выканаўства ў Беларусі».

Каментары13

  • Сымон
    19.12.2025
    Адзіны ордэн, якога вартая Сялук - гэта іржавая бляха са словамі "пропаганда и коррупция"

    [Зрэдагавана]

    [Зрэдагавана]
  • 13
    19.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Вата шоу
    19.12.2025
    Шансоньетка)))

Цяпер чытаюць

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінінградзе наладзілі выпуск падробленых люксавых BMW2

Уладальнік Ford аказаўся вінаватым у аварыі з Porsche Cayenne. Колькі ён павінен выплаціць за рамонт, хоць страхоўка і была8

У Лёзне пад колы аўто трапіў 17‑гадовы матацыкліст1

Z-ваенкара «Трынаццатага» арыштавалі па абвінавачанні ў экстрэмізме1

Праверыць кошт кватэры анлайн можна цяпер не толькі ў Мінску

Устаноўлена асоба медыка, які катаваў украінскіх палонных і дамагаўся іх у калоніі Уладзімірскай вобласці14

Грэка-каталіцкага святара з Івацэвічаў асудзілі за Гаюна2

Недасекаў: «Кароны ў мяне няма. А ў Ціманоўскай яна была яшчэ ў вучэльні»16

NASA шукае добраахвотнікаў для праграмы тэсціравання жыцця на Месяцы і Марсе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць