Жыхары Брэста могуць назіраць чорны дым з коміна ТЭЦ у перыяд з 2 па 29 снежня, паведамляе «Брэстэнерга». Гэта звязана з планавымі выпрабаваннямі катлаагрэгатаў на рэзервовым паліве — часова будуць выкарыстоўвацца мазут і іншае вадкае паліва.

Фота ілюстрацыйнае
Спецыялісты адзначаюць, што кароткачасовыя выкіды чорнага дыму з коміна з’яўляюцца нармальнай працэдурай падчас такіх тэхналагічных работ і не ўяўляюць пагрозы для здароўя.
Мэты выпрабаванняў — забяспечыць надзейную і бесперабойную працу абсталявання ў ацяпляльны сезон.
Мінчанка: «Жыроўка прыйшла на 240 рублёў, хоць я працую. Аказалася, гэта з-за кватаранта»
Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды
«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»
Каментары