Свет11

Памёр драматург і рэжысёр Том Стопард. Ён быў сябрам беларусаў

Памёр брытанскі драматург, рэжысёр і сцэнарыст Том Стопард. Яму было 88 гадоў, паведамляе The Guardian.

Том Стопард. Фота: Wikimedia Commons

Том Стопард нарадзіўся 3 ліпеня 1937 года пад іменем Томаш Штраўслер у яўрэйскай сям’і ў Чэхаславакіі. У 1939 годзе ягоныя бацькі ўцяклі ад нацыстаў у Сінгапур, а адтуль — у Індыю, каб пазбегнуць японскай акупацыі. Пасля вайны будучы пісьменнік апынуўся ў Вялікабрытаніі. Пра сваё паходжанне ён даведаўся ўжо ў дарослым узросце.

Стопард лічыцца адным з найбольш запатрабаваных драматургаў другой паловы XX стагоддзя. Ён пісаў для кіно, радыё, тэатра і тэлебачання, быў драматургам Каралеўскага нацыянальнага тэатра Вялікабрытаніі.

Сярод яго найбольш вядомых п’ес — «Розенкранц і Гільденстэрн мёртвыя», «Травесці», «Уваходзіць свабодны чалавек», «Аркадыя», «Бераг Утопіі», «Рок-н-рол».

Ён таксама напісаў сцэнарыі да фільмаў: «Бразілія» (рэжысёр Тэры Гіліям), «Рускі дом» (Фрэд Скепісі), «Закаханы Шэкспір» (Джон Мэдэн), «Ганна Карэніна» (Джо Райт). Таксама ён дапамагаў у дапрацоўцы сцэнарыяў «Індыяны Джонса і апошняга крыжовага пахода», «Помсты сітхаў» і «Спісу Шындлера».

У 1990 годзе Стопард экранізаваў сваю п’есу «Розенкранц і Гільденстэрн мёртвыя». 

Акрамя іншага, Том Стопард быў апекуном Беларускага «Свабоднага тэатра». У 2005 годзе па асабістым запрашэнні кіраўнікоў праекта Наталлі Каляды і Мікалая Халезіна драматург прыязджаў у Беларусь.

Па выніках той паездкі ён казаў:

«Мае ўражанні ад візіту ў Беларусь адрозніваюцца ад тых уражанняў, якія я атрымаў у Савецкім Саюзе і Чэхаславакіі: тут страх схаваны ўглыб, і, гуляючы па вуліцах Менску, часам немагчыма зразумець, што знаходзішся ў краіне з таталітарнай сістэмай, якая глыбока ўкаранілася».

У 2023 годзе сэр Том Стопард выказаў падтрымку беларусам і беларускім палітвязням.

Каментары1

  • Удзячны
    30.11.2025
    Вельмi хачу каб яго iмем назвалi ýлiцу альбо сквер,а не розными бармалеямi тыпу чавеса и т.д.

Цяпер чытаюць

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага29

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»38

Дыджэі гралі проста з фуры. Вось як прайшла гучная вечарынка каля Нацыянальнай бібліятэкі2

КНДР зарабіла дзясяткі мільярдаў даляраў на вайне Расіі супраць Украіны4

DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння6

У Мінску жорстка пакаралі забойцаў кіргізскага крымінальнага аўтарытэта

Загінула 18‑гадовая Кацярына Садоўская, дачка маладзечанскай актывісткі Алесі Садоўскай6

Расійскім ударам пад Кіевам забіла бабулю, дзеда і трохгадовага ўнука

На мінскім пляжы за крадзяжы затрымалі юных «фокуснікаў»1

Закаханы ў беларускую мову матэматык і святар, які вывучыў англійскую па дэтэктывах Агаты Крысці. 100 гадоў Аляксандру Надсану6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага29

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць