Грамадства33

МЗС Беларусі заклікала Літву канчаткова ўрэгуляваць сітуацыю на сумеснай мяжы, заявіўшы пра вашынгтонскі абкам

Беларусь выступае за канчатковае ўрэгуляванне ўсіх пытанняў на мяжы з Літвой. Пра гэта 25 лістапада заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, піша БелТА.

Максім Рыжанкоў назваў пазіцыю літоўскага кіраўніцтва адносна сітуацыі на сумеснай мяжы «адкрыта сітуацыйнай, эмацыянальна не стрыманай і ў пэўнай ступені нават істэрычнай».

«Праз іх пазіцыю сёння відавочна, што гэтымі палітыкамі рухаюць не інтарэсы народа, бізнэсу, сваёй краіны, ужо тым больш не нашай краіны і не Еўразвязу, а пэўныя ўстаноўкі, як мы любім казаць, брусельскага абкама і вашынгтонскага абкама.

Калі б гэтыя палітыкі прыслухаліся да меркаванняў сваіх грамадзян і іх далейшае знаходжанне на пасадах залежала б ад гэтага, яны б ужо тэрмінова ўступілі ў перамовы з беларускай бокам, як мы і прапануем, і ўрэгулявалі б увесь пласт адносін, звязаных з беларуска-літоўскай мяжой», — заявіў кіраўнік МЗС.

Паводле яго слоў, цяперашнія сітуацыйныя дзеянні Літвы на мяжы толькі ненадоўга могуць прыўнесці пэўны парадак. «Мы ж выступаем за канчатковае ўрэгуляванне ўсіх праблемных пытанняў на мяжы, каб яе функцыянаванне набыло ўстойлівы, прадказальны характар для грамадзян і бізнэсу нашых краін і трэціх дзяржаў, якія карыстаюцца гэтай мяжой. Вось наша прапанова. На жаль, пакуль Міністэрства замежных спраў Літвы не гатовае да такога роду перамоў», — дадаў міністр.

Каментары3

  • .
    25.11.2025
    Мова хамаў і тролей цёмных мясцін інтэрнэту 2000-х стала мовай беларускай (лукашэнкаўскай) дыпламатыі і "істэблішменту".
  • даліна
    25.11.2025
    Па сабе мерае
  • обком не при делах
    26.11.2025
    сомневаюсь, что это "брюссельский обком" давал указания блокировать транзит и границы. Когда литовцы пытались блокировать транзит на Калининград, как раз "брюссельский обком" дал указание его возобновить. Это типично литовская самодеятельность, нервная, непродуманная, и потому провалившаяся.

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак26

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць5

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак26

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць