Няшчасце здарылася ўчора ноччу.

71‑гадовага мужчыну знайшла ў двары дома жонка. Яна і выклікала хуткую дапамогу, паведамляе тэлеграм-канал «Таварыства выратавання на водах».
З яе слоў, мужчына паслізнуўся і ўпаў у самаробную паілку для птушак, зробленую з кола трактара.
Папярэдняя прычына гібелі — утапленне.
Каментары