Грамадства1313

Хтосьці з ваенкамата Гомельшчыны забраніраваў люксавыя апартаменты і выпадкова апублічыў гэта

У афіцыйным тэлеграм-канале ваенкамата Гомельскай вобласці «ВКГО 24/7» сёння раніцай быў апублікаваны скрыншот браніравання ў люксавых апартаментах DannaMall у Мінску. Пост быў адразу ж выдалены, але захаваўся ў кэшы Telegram, заўважыў Reform.news.

Андрэй Крываносаў. Фота: «Прыпяцкая праўда»

Жыллё ў Мінску па вуліцы Пятра Мсціслаўца, 17 забраніравана на дзве ночы з 24 па 26 лістапада. Двухпакаёвая кватэра агульнай плошчай 63 кв. метры з дзвюма спальнямі знаходзіцца на 16 паверсе. Яе кошт — 200 беларускіх рублёў за ноч.

Фота: kufar.by

Не зусім зразумела, ці ідзе гаворка пра службовую камандзіроўку, ці адміністратар канала падзяліўся падрабязнасцямі прыватнага падарожжа ў працоўныя будні. У любым выпадку, публікацыя адбылася памылкова і была выдалена.

Скрыншот браніравання, апублікаваны ваенкаматам

Ваенным камісарам Гомельскай вобласці з'яўляецца Андрэй Крываносаў.

Каментары13

  • Люкс за 200 рублей
    21.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Бедалага
    21.11.2025
    Вот ані там жыруют у працоўны час, пакуль мы тут у Польшчы апошні хлеб без солі даедаім!
  • qqqq
    21.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць