Свет1010

У Еўропе абураныя намерам Трампа нагрэць рукі на замарожаных ЕС расійскіх актывах

Еўрапейскія дыпламаты і чыноўнікі абураныя планам Дональда Трампа, які, як піша выданне Politico, прапануе выкарыстоўваць замарожаныя расійскія актывы не так для падтрымкі Украіны, як для атрымання прыбытку ЗША. Асноўным аўтарам ідэі называюць спецпасланніка Трампа Стыва Уіткафа. Некаторыя еўрапейскія прадстаўнікі нават заявілі, што «Уіткафу патрэбны псіхіятр».

Дональд Трамп і ягоны спецпрадстаўнік Стыў Уіткаф. Фота: The White House

Пакуль Еўрасаюз некалькі месяцаў спрабуе ўзгадніць юрыдычную схему, каб выкарыстоўваць каля 140 мільярдаў еўра расійскіх актываў як гарантыю для крэдыту Украіне, амерыканскі план прадугледжвае, што гэтыя актывы будуць выкарыстоўваць для фінансавання амерыканскай пасляваеннай рэканструкцыі, а ЗША атрымаюць з гэтага 50% прыбытку.

У Бруселі такі падыход назвалі «скандальным», «вульгарнай праявай стылю Трампа». Калі Еўропа шукае спосаб дапамагчы Украіне, то Вашынгтон, паводле словаў еўрапейскіх палітыкаў, хоча толькі цынічна зарабіць на сітуацыі.

Акрамя таго, ЕС баіцца, што прапанова ЗША яшчэ больш ускладніць перамовы з Бельгіяй, у якой знаходзіцца асноўная частка актываў. Менавіта Брусель пакуль блакуе еўрапейскі план, бо баіцца, што ў выпадку, калі санкцыі супраць Расіі будуць скасаваныя, то Бельгію прымусяць саму пакрываць страты.

Паводле плану ЕС, Украіна павінна атрымаць крэдыт прыкладна на 140 мільярдаў еўра, забяспечаны працэнтамі ад замарожаных актываў, але не самімі актывамі. Бельгія ж асцерагаецца рызыкаў для сябе і пакуль адмаўляецца даваць зялёнае святло.

Каментары10

  • Жэўжык
    21.11.2025
    А с территориями согласны? , бо зараз яны на іх зарабляюць.
  • Санта Бэрримор
    21.11.2025
    А с территориями согласны? , ресурс контролирует тот, кто может его уничтожить.
  • Яков
    21.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць