Аўтобус Гродна — Варшава збіў насмерць веласіпедыста ў Свіслацкім раёне
Няшчасце здарылася незадоўга да апоўначы ў нядзелю, паведаміла Гродзенская абласная міліцыя.

67‑гадовы кіроўца аўтобуса МАЗ, які рухаўся па маршруце Гродна — Варшава, у аграгарадку Новы Двор збіў 60‑гадовага веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным напрамку.

Мужчына загінуў на месцы аварыі. На ім адсутнічалі святлоадбівальныя элементы.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары