Грамадства1515

«Коля, дай сюды» + відэа

На Першамай Лукашэнка падарыў малодшаму сыну зборнік Караткевіча па‑беларуску.

На Першамай Лукашэнка падарыў малодшаму сыну зборнік Караткевіча па‑беларуску.

1 мая Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем наведаў сталічны парк Горкага. Кіраўніка дзяржавы суправаджалі бізнесмен Юрый Чыж, тэнісны трэнер Сяргей Цяцерын, трэнер хакейнага «Юнацтва» Міхаіл Захараў і выконваючы абавязкі старшыні Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька.

І Лукашэнка, і ягоны сын былі апранутыя ў спартыўную форму. У Аляксандра на масцерцы быў афіцыйны герб, а вось у Колі — не.

Найперш Лукашэнка наведаў трэніроўку хакеістаў на траве. Там яму падарылі клюшку, а таксама растлумачылі некаторыя тонкасці гульні. Пакуль Лукашэнка спрабаваў авалодаць нязвыклай для сябе клюшкай, Коля гуляўся са сваім iPhone.

Потым сын і бацька пайшлі есці бліны. І Мікалай папярэджваў тату, што спачатку трэба дачакацца, каб бліны астылі.

Але найбольш цікавым у гэтым рэпартажы выглядае своеасаблівы рэверанс Лукашэнкі ў бок беларускай мовы. Найперш ён звярнуўся да Колі па‑беларуску, калі прасіў аддаць яму цукеркі: «Коля, дай сюды».

Таксама Лукашэнка прагартаў і набыў часопіс «Вясёлка», а галоўнаму рэдактару Уладзіміру Ліпскаму сказаў па‑беларуску: «Дзякуй вялікі».

Ну і ўрэшце на кніжным кірмашы для сына кіраўнік дзяржавы выбраў кнігу «Лебядзіны скіт» Уладзіміра Караткевіча.

Потым Лукашэнка яшчэ набыў кілаграм сталічных цукерак. Ну а з парка з’язджаў самастойна за стырном машыны, адмовіўшыся ад паслуг ахоўнікаў.

Каментары15

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць