Свет11

Цана на золата ўпала ніжэй за чатыры тысячы даляраў

У панядзелак кошт золата на Чыкагскай таварнай біржы знізіўся на 3,4%. Упершыню з 10 кастрычніка вартасць металу апусцілася ніжэй за $4000 за унцыю, перадае Reuters.

Osaka / Wayne Studio / Getty Images

Вартасць золата зніжаецца на фоне прыкмет аслаблення напружанасці ў гандлі паміж ЗША і Кітаем. СМІ паведамляюць, што бакі дасягнулі дамоўленасцяў па некаторых спрэчных пытаннях.

Яшчэ адной прычынай зніжэння кошту золата аналітыкі называюць высокі ўзровень перакупленасці.

З пачатку года цана золата імкліва расла. З пачатку года рост склаў 65 працэнтаў: 7 кастрычніка золата стала каштаваць 4000 даляраў, 13 кастрычніка, ф’ючарсы на золатапераадолелі адзнаку ў $4100 за унцыю, потым узялі планку ў $4200, 4300 і дайшло нават да 4398 даляраў за тройскую унцыю. 

Таннець золата пачало яшчэ на мінулым тыдні.

Цэны на золата аднавілі рост пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў увядзенне 100‑працэнтных пошлін на экспарт з Кітая. Інвестары баяцца, што гандлёвая вайна паміж ЗША і Кітаем аднавіцца, цяпер у адносінах Кітая і ЗША невялікае пацяпленне.

Традыцыйна золата разглядаецца інвестарамі як сродак захавання капіталу ў перыяды нестабільнасці.

Каментары1

  • Янка
    28.10.2025
    За апошнія 10 месяцаў НБ Кітая у 8 разоў павялічыў колькасць манетарнага золата ў сваіх актывах у якасці замены US Treasures, якія ён актыўна скідаваў. Але ён разагрэў ажыятаж і кошты да такіх узроўняў, што нават для яго стала надта дорага нарошчваць уласны залаты рэзерв. Імаверна, было вырашана прыпыніць набыцце золата, што адразу ж справакавала пэўны адкат коштаў. Так што насычаныя падсанкцыйным золатам ЗВР НБ РБ могут нават зменшыцца.

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці3

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы3

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак13

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя1

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці3

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць