Здарэнні

Ва Ушацкім раёне пестыцыды забілі чалавека

У адной з вёсак у доме знайшлі мужчыну без прыкмет жыцця.

У выніку праведзеных даследаванняў устаноўлена, што смерць мужчыны наступіла ў выніку вострага камбінаванага атручвання пестыцыдамі (хлорфенвінфосам і цыперметрынам), а канцэнтрацыя этылавага спірту ў крыві складала 1,9%, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Хлорфенвінфос і цыперметрын — рэчывы, што ўваходзяць у склад прэпарата «Ратэід», які выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы для знішчэння насякомых і кляшчоў у буйной рагатай жывёлы, авечак, трусоў і іншых жывёл. Выпадковае ўжыванне рэчыва стала прычынай смерці.

Падрабязнасці гібелі не прыводзяцца. 

Судовыя эксперты папярэджваюць аб негатыўным уплыве хімікатаў на чалавечы арганізм і рэкамендуюць выконваць наступныя парады:

  • 1. Катэгарычна забараняецца пераліваць пестыцыды ў бутэлькі і іншыя ёмістасці, прызначаныя для ежы і піцця.
  • 2. Пераканайцеся, што на ўсіх ёмістасцях з хімічнымі рэчывамі ёсць выразныя і непашкоджаныя арыгінальныя этыкеткі.
  • 3. Захоўвайце лекі там, дзе дзеці або людзі, якія не ведаюць правілаў іх выкарыстання, не змогуць іх дастаць.
  • 4. Усе члены сям’і павінны быць папярэджаны: праглынанне змесціва немаркіраванага посуду смяротна небяспечна.
  • 5. Пры падазрэнні на атручванне тэрмінова выклікайце хуткую і пакажыце ўрачу ўпакоўку ад атручвальнага сродку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў41

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Павук лічыць, што пасля скандалу дзейнічаў правільна31

Надзвычайнае здарэнне на «Беларуськаліі»: чатыры чалавекі з апёкамі ў бальніцы1

Азаронак назваў кіраўніцу амбасады Нямеччыны шлюхай26

МЗС: Не прэм'еру Польшчы ці Літвы вырашаць, калі адкрыць мяжу15

Лукашэнка заявіў, што літоўцы самі з тэрыторыі Беларусі перакідвалі цыгарэты на метэаралагічных зондах12

«Першыя гады чатыры было класна». Сеньёр, ужо грамадзянін Аўстраліі, расказаў, як там з айцішкай і павукамі2

Храм Саграда Фамілія ў Барселоне стаў самым высокім у свеце. На яго паставілі першую частку крыжа

Украіна аддала Літве расійскага вайскоўца, якога падазраюць у ваенным злачынстве супраць літоўца2

Трамп рыхтуе ўдары па аэрадромах і партах Венесуэлы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў41

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць