Грамадства11

У Брэсцкай вобласці з выпускнікоў, якія не адпрацавалі размеркаванне, спагналі больш за 880 тысяч рублёў

Па інфармацыі пракуратуры, якую заўважылі журналісты BGmedia, у гэтым годзе ў дачыненні да такіх маладых спецыялістаў было пададзена дзясяткі іскаў — і ўсе з іх задаволілі ў судах.

Ілюстрацыйны здымак

Як паведамляюць у пракуратуры, вылучаліся выпадкі, калі выпускнікі не з’явіліся на працоўнае месца працы пасля размеркавання або былі звольненыя па ўласнай віне — напрыклад, за прагулы.

Большасць з іх адмовілася вяртаць грошы добраахвотна, таму пракуроры звярталіся ў суд, патрабуючы кампенсацыі расходаў на іх навучанне.

Сума спагнанняў з выпускнікоў перавышае 880 тысяч беларускіх рублёў. Пасля задавальнення іскаў выпускнікам давялося не толькі вярнуць сродкі, затрачаныя на навучанне, але і пакрыць судовыя выдаткі.

Напрыклад, адна з выпускніц Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці імя В.Е. Чарнышова тры гады вучылася за кошт бюджэту. Пасля выпуску дзяўчыну размеркавалі на швейную фабрыку ў Баранавічах, але праз некаторы час яе звольнілі за прагулы. У выніку ёй давялося вярнуць некалькі дзясяткаў тысяч рублёў за навучанне.

Яшчэ адна выпускніца з Пінскага раёна адмовілася выходзіць на працу ў гандлёвае прадпрыемства, куды была накіраваная па размеркаванні. Суд абавязаў яе вяртаць дзяржаве амаль дзесяць тысяч рублёў.

Як адзначаюць у пракуратуры, большасць судовых рашэнняў у такіх выпадках не выконваюцца добраахвотна. Таму па ініцыятыве пракуратуры пачынаецца працэдура прымусовага спагнання сродкаў.

Такія меры, падкрэсліваюць у ведамстве, неабходныя для таго, каб бюджэтныя сродкі, укладзеныя ў падрыхтоўку спецыялістаў, не былі страчаныя.

Каментары1

  • новая нефть
    23.10.2025
    Народец - новая нефть...

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя15

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам17

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар6

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно5

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць