Свет

КНДР запусціла некалькі балістычных ракет за тыдзень да саміту ў Паўднёвай Карэі

Паўночная Карэя запусціла некалькі балістычных ракет малой далёкасці ў бок Японскага мора каля ўсходняга ўзбярэжжа краіны — гэта першы такі запуск за некалькі месяцаў і ўсяго за тыдзень да таго, як сусветныя лідары, уключаючы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, прыбудуць у Паўднёвую Карэю на саміт Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва, піша Бі-бі-сі.

Падчас вайсковага параду ў Пхеньяне 10 кастрычніка. Фота: Паўночнакарэйскае тэлеграфнае агенцтва

Апошні раз Пхеньян запускаў балістычныя і крылатыя ракеты малой далёкасці ў маі. Гэта першы запуск, ажыццёўлены КНДР пры паўднёвакарэйскім прэзідэнце Лі Чжэ Мене. Ён уступіў на пасаду ў чэрвені і паабяцаў прыкласці ўсе намаганні дзеля змяншэння ваеннай напружанасці на Карэйскім паўвостраве.

Паводле звестак паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў, балістычныя ракеты малой далёкасці праляцелі каля 350 км.

«Нашы вайскоўцы ўзмацнілі маніторынг у межах падрыхтоўкі да магчымых дадатковых запускаў і падтрымліваюць пастаянную гатоўнасць, адначасова абменьваючыся адпаведнай інфармацыяй з ЗША і Японіяй», — заявілі паўднёвакарэйскія вайскоўцы.

Саміт Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва пройдзе ў Паўднёвай Карэі з 31 кастрычніка па 1 лістапада. Трамп, як чакаецца, прыедзе ў Сеул 29 кастрычніка. У свой першы прэзідэнцкі тэрмін Трамп тры разы сустракаўся з Кім Чэн Ынам і нядаўна сказаў, што хацеў бы яшчэ раз сустрэцца з паўночнакарэйскім лідарам, «магчыма, у гэтым годзе».

Дзяржаўныя СМІ КНДР перадалі, што Кім адкрыты да перамоваў, калі ЗША адмовяцца ад ідэі дэнуклеарызацыі Паўночнай Карэі. У кастрычніку ўлады Паўночнай Карэі прадэманстравалі новую міжкантынентальную балістычную ракету «Хвасон-20» на вайсковым парадзе ў гонар 80‑годдзя з дня заснавання Партыі працы Карэі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера9

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

У Ляхавічах пахваліліся копіяй гістарычнага замка, якая мусіць прыцягнуць турыстаў — чатыры будкі больш нагадваюць прыбіральні12

«Скажы, што ты адмовілася ад мяне». Палітэмігранты расказалі, як іх сем'і жывуць у Беларусі пад ціскам сілавікоў3

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік7

На фронце забілі сына аднаго з самых няўдалых камандзіраў расійскай арміі2

Саліста гурта «Без Білета» дадалі ва ўкраінскую базу «Міратворац»14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера9

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць