Меркаванні1919

Пракоп’еў пра скандал вакол Стрыжака: Не трэба кожны выпадак дрэнных манер аналізаваць праз гендар. Гэта пашляціна, яно перашкаджае перамагчы Пуціна

«У Амерыцы гэтая эпоха заканчваецца, і дзякуй богу, таму што гэтая эпоха можа проста падпілаваць сук, на якім знаходзіцца заходняя цывілізацыя».

Вадзім Пракоп'еў. Фота: «Наша Ніва»

Грамадскі дзеяч і былы рэстаратар Вадзім Пракоп'еў выказаўся наконт скандалу з дыкпікамі Андрэя Стрыжака ў новым выпуску праграмы «Сварка-шоу» на DW Беларусь.

Па словах Пракоп'ева, падобныя скандалы — гэта «цалкам нармальны ход падзей». Ён лічыць, што людзі не ідэальныя, і спасылаецца на цытату з серыяла «Mad Men»: «People do things» («Людзі робяць розныя рэчы»). На яго думку, трэба глядзець на сітуацыю «шырэй і глыбей», не хаваючы праблемы, як гэта робіцца ў аўтакратыях:

«Яны (людзі. — НН) недасканалыя, часам сасуды са зла і бруду. Трэба глядзець шырэй і глыбей, ні ў якім разе не ўжываць тунэльны зрок. І дакладна не берагчы «крыштальны сасуд», як у аўтакратыях — «не выносіць смецце з хаты, ні ў якім разе».

На погляд Пракоп'ева, дэмакратычнае грамадства, павінна адкрыта абмяркоўваць непрыемныя праявы жыцця, каб рабіць адпаведныя высновы і развіваць крытычнае мысленне:

«Я разумею, навошта гэта робяць у аўтакратыях, але ў дэмакратыях гэтага рабіць не трэба. Таму мы павінны глядзець на жыццё цалкам і шырока, ва ўсіх яго праявах, прыемных і неапетытных. І рабіць высновы адпаведныя, інакш крытычнага мыслення ў беларусаў не разаўецца, і будзе нам бяда, і «век волі не відаць».

Калі вядоўца ўдакладніла, ці не з'яўляюцца падобныя паводзіны мужчын у дачыненні да жанчын новым трэндам, характэрным для беларусаў, Пракоп'еў катэгарычна заявіў: «Не, я так не думаю». Ён падкрэсліў, што маральныя нормы для яго не з'яўляюцца чымсьці зменлівым і залежным ад часу:

«Мяне цалкам задаволіць позневіктарыянскі стандарт, калі вы мяне жадаеце спытаць. Мне зусім не патрэбны прагрэс сацыяльны для таго, каб судзіць дрэнныя манеры».

Разам з гэтым Пракоп'еў падкрэсліў: «Нам не трэба разглядаць гэтую сітуацыю з псіхалагічнага ці сацыяльнага пункту гледжання. Нам трэба разглядаць яе з жыццёвага і з палітычнага пункту гледжання», — і перайшоў да крытыкі сучасных трэндаў, якія, на яго думку, скажаюць рэальнасць і аслабляюць заходнюю цывілізацыю.

«Вы разумееце, мы жывём у жахлівыя часы, калі гендарныя даследаванні лічацца ўжо навукай. Мы жывём у часы, калі пачынае квітнець танны псіхааналіз. Калі кожная маладая маці, не паспеўшы выхаваць сына, ужо становіцца гештальт-тэрапеўтам.

І ў грамадства вялікая спакуса (і, на жаль, гэта ўсё падтрымліваецца прагрэсіўнымі медыя) разглядаць гэта з пункту гледжання шкалы «ахвяра-гвалтаўнік», з пункта гледжання роўнасці палоў або іх правоў.

Гэта досыць убогая і досыць крывая шкала і пункт гледжання, якая павінна адмерці. У Амерыцы (я ўяўляю, які погляд на Амерыку зараз мае еўрапейскі глядач) гэтая эпоха заканчваецца, і дзякуй богу, таму што гэтая эпоха можа проста падпілаваць сук, на якім знаходзіцца заходняя цывілізацыя».

На ўдакладняючае пытанне, у чым праблема з гендарнымі даследаваннямі, Пракоп'еў выказаў сваё стаўленне:

«Праблема ў тым, што заходняя цывілізацыя пайшла не ў той бок. Праблема ў тым, што ў наш час, падчас лічбавай рэвалюцыі і вось такога прагрэсу, які з'яўляецца следствам перамогі ў халоднай першай вайне (часам гэты час называюць «peace dividends time»), яно спарадзіла дастаткова цікавыя сацыяльныя феномены, якія не дазволяць заходняй цывілізацыі выйграць у восі зла. Гэта настолькі сур'ёзна.

І калі грамадства будзе канцэнтравацца на другарадных, трэцярадных праблемах і забудзецца карані, і забудзецца, чаму заходняя цывілізацыя, уласна, выстаяла і ўзышла за апошнія 500 гадоў, то нам усім не паздаровіцца».

У выніку Пракоп'еў параіў:

«Не трэба чых і кожны выпадак дрэнных манер ці сацыяльных памылак аналізаваць з пункту гледжання гендара. Гэта проста нейкая пашляціна. І гэта так распаўсюджана, і гэта вельмі згубна для таго, каб выйграваць у Пуціна вайну».

Каментары19

  • Ну очэнь дэмакратычна...
    03.10.2025
    Самы настаяшчы змагацель, хярнёй маяцца тры гады і зваліць у ЗША, жэбы вучыць паследавацеляў як правільна вешаць локшыну лехтарату... Очэнь паправіліся іво пераможныя хвоткі з аўтаматам для каклет
  • XX XY
    03.10.2025
    1. Гендарнае варыяцтва ў частцы асяроддзя новай апазіцыі - фактычна ёсць праблемай. І самае смешнае, што фактычна на г.зв. Захадзе woke шаленства ўжо сыходзіць, у новабеларускія лгбтк-квір-фем актывістэссы толькі разкручваюцца.

    2. З улікам таго, што Пракопеў сам расеец, зразумела, што не будзе сам сабе шкодзіць, але перамагчы трэба не самога Пуціна, а Расію. Праблема не ў адным Пуціне, а ў цэлай Расіі, у тым ліку расіянах.
  • .
    03.10.2025
    Хай прааналізуе без гендараў, калі яму так лягчэй. Герой гісторыі чапляўся да чалавека, які быў залежным ад яго (перад тым быў палітвязнем і атрымліваў дапамогу ад фонду). Нешта прынцыпова змянілася?

Цяпер чытаюць

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця4

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі3

Шары з кантрабандай з Беларусі даляцелі да Латвіі7

«Яго не існуе». У адміністрацыі Трампа пацвердзілі спыненне працы DOGE, якім кіраваў Маск2

Кіраўніца місіі дэмсіл: За Украіну загінула каля ста беларускіх добраахвотнікаў21

Літоўскія фуры праз мяжу ўсё яшчэ не едуць3

Грошы ў Беларусь вязуць фурамі. Як дальнабоі і не толькі напаўняюць краіну валютай17

Крупко расказаў пра планы па будаўніцтве дняпроўскіх каналаў, колькі гэта будзе каштаваць і ў чым галоўная праблема9

Гродзенскаму бізнэсмену, медыку па адукацыі, прысудзілі рэальны тэрмін за палітыку

Начальнік штаба «Хезбалы» забіты ў выніку ізраільскага ўдару па Бейруце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця4

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць