Свет1919

Джэй Дзі Вэнс: Расіянам трэба прачнуцца і змірыцца з рэальнасцю. Рашэнне пра «Тамагаўкі» прыме Трамп

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што Расія апошнія тыдні адмаўлялася сядаць за стол перамоваў з Украінай.

Джэй Дзі Вэнс. Фота: Kevin Dietsch/Getty Images

«Шмат людзей гіне, а вынікаў нуль. Колькі яшчэ людзей яны гатовыя страціць? Колькі яшчэ заб'юць дзеля мінімальных, калі ўвогуле яны ёсць, поспехаў на зямлі?

Спадзяюся, не так шмат, але наша пазіцыя такая: мы працягнем працаваць дзеля міру і спадзявацца, што расейцы ўсвядомяць рэальнасць на месцы. Але для танга патрэбныя двое, — заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША ў інтэрв’ю Fox News. — А расейцы апошнія тыдні адмаўляліся сядаць за стол перамоваў з украінцамі ці ў трохбаковым фармаце».

Вэнс таксама дадаў, што вашынгтонская адміністрацыя абмяркоўвае магчымасць паставак крылатых ракет «Tomahawk» іншым краінам NATO для іх далейшай перадачы Кіеву. Канчатковае рашэнне прыме Дональд Трамп. 

Нядаўна Вэнс казаў, што перамовы паміж Расіяй і Украінай наблізіліся да вырашальнай стадыі і цяпер засяроджаныя на двух асноўных пытаннях — тэрытарыяльных патрабаваннях Масквы і гарантыях бяспекі для Кіева.

На 30 верасня шэф Пентагона Піт Хэгсэт збірае амерыканскі генералітэт на закрытую нараду на базе марской пяхоты ў Вірджыніі, ЗША. Такіх нарадаў раней не бывала. Афіцыйнай яе тэмай стане «аднаўленне баявога духу арміі».

Чытайце таксама: Як сказаў аўстралійскі генерал-маёр Мік Раян, калі б ЗША ў 2003‑м праз 3,5 года захапілі б усяго 20% Ірака, страціўшы пры гэтым мільён чалавек, наўрад ці б хто-небудзь палічыў гэта перамогай. Юваль Ной Харары пра тое, чаму Украіна перамагае

Каментары19

  • Filipp
    28.09.2025
    Згодзен з Вэнсам , але ж расейцы відаць упароліся.
  • Австрияк
    28.09.2025
    Вслед за хозяином поменял мнение, что нельзя не приветствовать. Вопрос, когда мнение снова поменяется и поменяется ли?
  • усё спрацуе як ў 1991, дэкаланізацыя маскоўскай імперыі адзіны шлях
    28.09.2025
    цалкам згодны з Джэй Дзі Вэнс, дэкаланізацыя маскоўскай імперыі адзіны шлях дзеля маскоўцаў . Трамп мае рацыю , усё спрацуе як ў 1991

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?7

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?7

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць