Мужчына так разводзіўся з жонкай, што адразу пасля пасяджэння зарабіў крыміналку
Мінчуку не спадабалася, што жонка пакінула сабе яго прозвішча.
Інцыдэнт адбыўся ў дзень разводу. Пасля судовага пасяджэння мужчына пасварыўся з былой жонкай, бо тая вырашыла пакінуць яго прозвішча. У ходзе канфлікту ён выхапіў у яе пашпарт і разарваў яго, пасля чаго сышоў.
Жанчына звярнулася ў міліцыю. Супраць 32-гадовага мужчыны завялі крымінальную справу паводле артыкула 378 Крымінальнага кодэкса — крадзеж і знішчэнне пашпарта. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — два гады пазбаўлення волі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары