Вайна44

Сірата з асаблівасцямі развіцця з Хойнікаў аказаўся на вайне супраць Украіны. Апякун кажа, што падманам

У Беларусі хлопца прызналі непрыдатным да вайсковай службы, але гэта не збянтэжыла расіян, пiша «Флагшток».

Пётр Атрошчанка з апекуном. Фота: ТГ-канал «Не жди хорошие новости»

Выхаванца дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі развіцця Пятра Атрошчанку адправілі на вайну супраць Украіны падманным шляхам, нягледзячы на сур'ёзныя праблемы са здароўем. Прынамсі такую версію падзей расказаў апякун хлопца.

Атрошчанку 27 гадоў, ён нарадзіўся ў Хойніках. Як хлопец аказаўся ў Расіі, невядома. Каротка яго гісторыю расказаў прыёмны бацька, які выкладаў відэазварот да Уладзіміра Пуціна і міністра абароны Расіі Андрэя Белавусава. Гэта адбылося яшчэ ў лістападзе 2024 года.

Па словах мужчыны, ён больш за восем гадоў гадуе хлопца, які з'яўляецца выхаванцам школы-інтэрната ў Гомелі, і ў яго адсутнасць «падманным шляхам» малады чалавек «папаў на СВА»:

«У Беларусі ён прызнаны нягодным да вайсковай службы. Хто, як і якім чынам правёў медыцынскую камісію? Метр восемдзесят сем росту, вага пяцьдзясят два кілаграмы. Хлопец неаднаразова ляжаў у псіхіятрычнай бальніцы», — заявіў прыёмны бацька.

Ён адзначыў, што звяртаўся ў расійскую Генпракуратуру і атрымаў адтуль адпіскі. Інфармацыі аб якой-небудзь рэакцыі на відэазварот у адкрытым доступе няма. Невядома, ці знаходзіцца Атрошчанка да гэтага часу на вайне і ўвогуле ці жывы ён.

Флагшток знайшоў пацверджанне таго, што Пятро Атрошчанка сапраўды з'яўляецца жыхаром Хойнікаў і там зарэгістраваны. Дадзеныя хлопца — з поўным супадзеннем імя і прозвішча і даты нараджэння — ёсць у спісе ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, Хойніцкага райвыканкама. У тым ліку — у апошнім спісе, па стане на 1 мая 2025 года. Дата пастаноўкі на ўлік пазначана 2003 год.

Атрошчанка ў спісе абазначаны як сірата, што стала падставай прыняцця яго на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Тое, што яго дадзеныя ёсць у свежым спісе, не служыць пацверджаннем таго, што хлопец жывы — чыноўнікі маглі не абнавіць інфармацыю.

Каментары4

  • Лекар
    08.08.2025
    Рашизм головного мозга действительно тяжелая инвалидизирующая болезнь
  • Проста жыхар
    08.08.2025
    І навошта гэтага хворага хлопца было цягаць па маскальскіх вайсковых парадах? Калі б яго апякун патлумачыў хлопцу небяспеку, што сыходзіць ад расейскага свету, было б значна цяжэй уцягнуць яго ў аферу з падпісаннем кантракту.
  • Hryb
    08.08.2025
    Ёсік, vyhladaje što Moscau, vul. Varvarka la Krasnaj pl.

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пра магчымасць «абмену тэрыторыямі»: Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць26

Сітуацыя, якая выйшла з-пад кантролю. Чым скончыўся суд над хлопцам з аўтызмам, які штурхнуў у краме вазок з дзяўчынкай2

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск27

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў21

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць