Свет

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

Міністр транспарту Алтайскага краю Андрэй Падалян падчас сустрэчы з беларускай дэлегацыяй паведаміў пра сур’ёзныя праблемы з новымі беларускімі трамваямі ў Барнауле. Паводле яго слоў, восем з дзесяці трамваяў, што паступілі ў горад у 2024 годзе, цяпер знаходзяцца на гарантыйным рамонце з-за частых паломак. Прычына — праблемы пры зборцы транспарту, піша мясцовае выданне «Банкфакс».

Фота: bankfax.ru

У алтайскіх гарадах Барнауле і Рубцоўску цяпер працуюць 12 беларускіх трамваяў і 23 тралейбусы, вырабленыя холдынгам «Белкамунмаш». Але з новымі трамваямі ўзніклі тэхнічныя складанасці: яны часта выходзяць са строю і прастойваюць у дэпо. Каб пазбегнуць падобных праблем у будучыні, пры наступных закупках у дамовы ўключылі новыя гарантыйныя ўмовы: пастаянна абнаўляны склад запасных частак і канкрэтныя тэрміны рамонту.

Андрэй Падалян адзначыў, што такая сітуацыя стварае сур’ёзныя праблемы для перавозчыкаў і можа негатыўна паўплываць на рэпутацыю ўсіх удзельнікаў. Тым не менш, Алтайскі край гатовы працягваць супрацоўніцтва — але на ўмовах, што беларусы забяспечаць бесперабойную працу тэхнікі.

29 ліпеня быў падпісаны новы кантракт на пастаўку 12 беларускіх трамваяў да 15 ліпеня 2026 года на суму 742 мільёны расійскіх рублёў (каля 8 мільёнаў даляраў). За апошнія пяць гадоў у беларускіх пастаўшчыкоў было набыта больш за 165 адзінак спецыяльнай тэхнікі. У яе ліку — бульдозеры, экскаватары, трактары, машыны для ачысткі вуліц і іншае абсталяванне.

Таксама згадваецца, што ранейшыя трамваі, набытыя ў 2022 годзе, выйшлі на лінію толькі ў пачатку 2024 года. Паводле ананімнага меркавання аднаго з супрацоўнікаў мясцовага «Гарэлектратранса», гэтыя трамваі дрэнна прыстасаваныя да асаблівасцей барнаульскай інфраструктуры — у тым ліку з-за нізкапольнасці, што перашкаджае іх працы ў зімовы перыяд, а таксама з-за несумяшчальнасці з шырынёй пуцей і вялікім патокам пасажыраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай39

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

З Кіева за студзень выехалі 600 тысяч чалавек3

За мінулы год у Літве прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы ўтрая больш беларусаў, чым пазалетась4

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў15

Ліса пасялілася на самым даху будынка ў Глыбокім3

Мяняецца характар надвор'я. Уночы мінус 20°С ужо не будзе1

У Беларусі плануюць забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах46

Беларуса, які кінуў дзіця галавой аб падлогу ў «Шарамеццева», прызналі неадэкватным2

У Навагрудку каторую ноч фіксуецца незвычайная з'ява5

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай39

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць