Свет1111

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля

У расійскай Цюменскай вобласці мужчына, які ваяваў ва Украіне, забіў сваю жонку. Як паведаміла ягоная сястра, трагедыя адбылася 4 сакавіка — у дзень, калі пара распісалася, піша The Moscow Times.

Фота: Ірына Шарава / 72.RU

Суд у Екацярынбургу асудзіў Аляксея Марчукова да 12,5 года калоніі строгага рэжыму за тое, што ён зарэзаў Марыну — сваю толькі што зарэгістраваную жонку. Пасля святкавання дома ў сваякоў падчас сваркі з-за рэўнасці Марчукоў ударыў жанчыну нажом у сэрца.

Сын Марыны паведаміў, што да гэтага паміж імі ўжо былі канфлікты: мужчына і раней паднімаў на яе руку, але яна яму даравала. Аказалася, што Марчукоў ужо меў судзімасці і пайшоў на вайну, каб пазбегнуць зняволення — яму прапанавалі выбар: альбо турма, альбо ўдзел у баявых дзеяннях.

Гэта не першы падобны выпадак у рэгіёне: у кастрычніку 2024 года іншы вайсковец, які вярнуўся з фронту, забіў жонку на свой дзень нараджэння. А па ўсёй Расіі, паводле даных СМІ, за тры гады вайны больш за 750 чалавек пацярпелі ад гвалту з боку ўдзельнікаў ваенных дзеянняў — каля 400 загінулі, астатнія атрымалі цяжкія траўмы. Часцей за ўсё гэта адбываецца ў стане алкагольнага ап’янення і ў сямейным коле.

У расійскай Дзярждуме ўжо прапаноўвалі ўвесці кантроль за былымі зняволенымі, якія вяртаюцца з фронту, але частка дэпутатаў выступіла супраць, сцвярджаючы, што «героі СВА» ўжо «адкупілі віну крывёй». Гэтай вясной зноў падымалася пытанне пра ўзядзенне нагляду за праблемнымі асобамі і скасаванне магчымасці пазбегнуць турмы праз удзел у вайне.

Каментары11

  • Вольга
    21.07.2025
    Filipp, гэта рускімір - як ён ёсць. Самая сутнасць арды дваццаць першага стагоддзя.
  • Ботам
    21.07.2025
    Filipp, Расійскі бот, гэта рэальнасць тваёй сучаснай Рашы, трымайце ў плечы, гэта і ёсць ваша "веліч"-гвалт і забойства.
  • Ботам
    21.07.2025
    Filipp, І ты не ту краіну выбраў такім каментаром, спачуваць забітай, якая загадзя ведала, што ён терарыст і забойца, ніхто з беларусаў не будзе. Go to срувясна.

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску83

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк18

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску83

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць