Belgee заціснула паміж двума аўтамабілямі. Крыўдная аварыя ў Мінску
Калі адначасова дзве машыны перастройваюцца ў адну паласу, далёка не заўсёды ўсё праходзіць гладка. Гэтым разам адначасовыя манеўры двух кіроўцаў скончыліся аварыяй, прычым у ёй заадно пашкоджаны яшчэ адзін аўтамабіль, піша Onliner.by.

ДТЗ адбылося ў чацвер удзень на вул. Сурганава. Кіроўца вырашыў перастроіцца направа, але адначасова з ім у той жа рад заязджаў інкасатарскі аўтамабіль. У выніку кітайскі красовер апынуўся заціснутым паміж ім і Mercedes.
— Самае іранічнае, што «Яндэкс Карты» паказвалі мне, што ў гэтым месцы аварыя. Верагодна, ужо разабраліся. І на гэтым жа месцы другая адбылася, якую і запісаў, — заўважыў аўтар відэа. — Я свае кантакты пакінуў хлопцам, ужо адправіў ім відэа. Зараз разбіраюцца, думаю, утварыўся затор.
Таксама ён паведаміў што за рулём Belgee быў малады хлопец, а ў Mercedes — мужчына.
Пункт 59 ПДР гаворыць: «Пры перастраенні, выездзе на трамвайныя шляхі, з’ездзе з іх кіроўца павінен саступіць дарогу транспартным сродкам, што рухаюцца ў спадарожным напрамку, без змянення іх напрамку руху.
Пры адначасовым перастраенні транспартных сродкаў кіроўца павінен саступіць дарогу транспартнаму сродку, які знаходзіцца справа. Гэтым правілам павінен кіравацца кіроўца, транспартны сродак якога з’язджае з трамвайных пуцей».
Каментары
Не бачу, не чую, "сляпая зона", "а я думаў", "ён хутка ехаў", "адкуль ты ўзяўся" - лухта гэта ўсё.
Напісана ў пдр саступі, значыць саступі.
Не можаш карыстацца пдр - не бярыся за руль, ездзі на таксі.