Інцыдэнт здарыўся на рацэ Свіслач. Мужчына 17 ліпеня знаходзіўся ў лодцы ля самага берага і перабіраў рыбацкія снасці, калі раптам страціў раўнавагу і апынуўся ў вадзе. Ён быў без ратавальнага жылета, што стала вырашальным фактарам у трагедыі.

Пошукі доўжыліся два дні. Цела 55-гадовага мужчыны знайшлі 19 ліпеня ў 14:11 — усяго за пяць метраў ад берага, на глыбіні каля 2,5 метра.

Спецыялісты МНС і вадалазы Таварыства выратавання на вадзе працавалі на месцы здарэння з моманту атрымання паведамлення пра яго.
Цяпер чытаюць
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары