Пра крытычную сітуацыю з водазабеспячэннем у акупаваным Расіяй з 2014 года Данецку напісаў у сваім тэлеграм-канале Алег Цароў, які да 2014-га быў адным з найактыўнейшых прарасійскіх палітыкаў ва Украіне, а пасля збег у Расію і ўдзельнічае там у дзейнасці калабарацыйных фармаванняў.

Як сцвярджае Алег Цароў са спасылкай на атрыманыя ім паведамленні з месцаў, жыхары Данецка зноў засталіся без вады — сітуацыя з водазабеспячэннем у цэнтры Данбаса і навакольных гарадах стала крытычнай.

Самі калабарацыйныя ўлады прызнаюць, што запасы вады на акупаванай Данеччыне знізіліся да мінімуму. Паводле слоў кіраўніка «ўрада ДНР» Андрэя Чарткова, нават тых аб’ёмаў, што яшчэ ўдаецца здабыць, недастаткова ні для людзей, ні для прамысловасці, ні для сельскай гаспадаркі.
У выніку ў найбліжэйшыя дні ў гарадах Данецк і Макееўка ўводзіцца яшчэ больш жорсткі графік падачы вады — раз на тры дні. У гарадах Харцызск, Ілавайск і Зугрэс гэты графік — раз на два дні.

Прытым мясцовыя жыхары паведамляюць, што нават у гэтыя дні вада з'яўляюцца не абавязкова, да таго ж яна мутная — піць такую ці выкарыстоўваць для іншых бытавых патрэб небяспечна. У выніку людзям даводзіцца насіць ваду вёдрамі або збіраць дажджавую.

Праблема, як сцвярджае Алег Цароў, не новая. Вадаканал «Северскі Данец — Донбас» цяпер не працуе, бо ягоная частка ў Славянску кантралюецца ўкраінскімі войскамі. Замест гэтага ў 2023 годзе быў пабудаваны новы вадавод «Дон — Донбас» — грандыёзны і дарагі праект: амаль 200 кіламетраў труб ад ракі Дон у Расіі, восем насосных станцый, пераходы праз дарогі і рэкі. Спачатку будаўніцтва ацэньвалася ў 70 мільярдаў расійскіх рублёў (каля 780 мільёнаў даляраў), але пазней цана яго ўзляцела амаль у тры разы.
Нягледзячы на тое, што вадавод нібыта вывелі на праектную магутнасць, фактычна ён забяспечвае толькі палову патрэбаў рэгіёну. Да большасці жыхароў вада з яго наогул не даходзіць, а прамысловыя прадпрыемствы ледзь трымаюцца. Зуеўская ЦЭС за 40 кіламетраў ад Данецка — на мяжы прыпынення працы з-за адсутнасці вады для ахаладжэння, што можа прывесці да адключэння электраэнергіі і поўнага камунальнага калапсу ў гэтым рэгіёне.
Усё гэта накладаецца на занядбаныя трубаправоды і амаль поўную адсутнасць аварыйных службаў.
«Маму трымалі проста ў яме, марылі голадам». Гісторыі ўкраінак, выкрадзеных расейцамі са сваіх дамоў
У школах анексіраваных рэгіёнаў расійскія ўлады спыняюць вывучэнне ўкраінскай мовы і літаратуры
Лаўроў запатрабаваў, каб увесь свет прызнаў расійскімі акупаваныя тэрыторыі Украіны
Суд у акупаваным Данецку прысудзіў падлетка да 6,5 года за «дзяржаўную здраду»
Каментары