Грамадства11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку

Пасля ўцечкі асабістых даных праекта «Беларускі Гаюн», які маніторыў актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў пасля пачатку вайны ва Украіне, сілавікі пачалі затрымліваць датычных да яго. З таго часу затрыманні не спыняюцца. Сярод іншых за кратамі апынуўся і бацька беларускі Арыны. Па словах дзяўчыны, адпраўляючы фота вайсковай тэхнікі «Гаюну», мужчына разумеў, наколькі гэта небяспечна, але заставацца ўбаку не мог, піша выданне «Люстэрка».

Фота ілюстрацыйнае

Мікалай, бацька Арыны (усе імёны змененыя) — з Брэсцкай вобласці. Па словах дзяўчыны, мужчына — чалавек справядлівы. Усё, што адбывалася ў Беларусі з 2020-га, ён лічыў няправільным і паўтараў: «Так быць не павінна». Сваёй пазіцыі не хаваў ні ў размовах, ні ў інтэрнэце.

«Тое, што Расія напала на Украіну, ён успрыняў з вельмі вялікім абурэннем. Вырашыў адпраўляць фота вайсковай тэхнікі, таму што больш з тэрыторыі Беларусі нічога рабіць не мог, — успамінае Арына. — Хацеў, каб Украіна была ў курсе перасоўванняў і была гатовая. Каб людзі маглі хоць неяк ратавацца ад прылётаў ракет і ведалі, куды рухаюцца вайскоўцы».

Калі ў навінах сталі з'яўляцца першыя паведамленні пра затрыманні за перасылку фота з тэхнікай, Мікалая гэта не спыніла. Па словах дачкі, жаданне дапамагаць у бацькі было мацнейшае за страх.

«Так супала, што, калі органы пачалі на яго вастрыць зуб, ваенная абстаноўка ў нашай мясцовасці трошкі сціхла і скідаць ужо было няма чаго, — кажа яна. — З тых часоў ён нічога не адпраўляў, але, размаўляючы з людзьмі, працягваў казаць, што вайна — гэта дрэнна».

Дзяўчына адзначае: усе звесткі, якія Мікалай адпраўляў у «Беларускі Гаюн», ён са свайго тэлефона выдаляў. Вылічылі яго пасля таго, як у пачатку лютага 2025-га стала вядома пра ўцечку даных праекта.

«Пра «ўзлом» мы пачулі з навін. Я на той момант ужо жыла за мяжой, таму не ведаю, як тата адрэагаваў на гэтую інфармацыю — мы лічылі, што для яго небяспечна абмяркоўваць такое па тэлефоне. Думаю, вядома, перажываў, — разважае суразмоўца. — Ён быў гатовы да затрымання. Было ясна, што рана ці позна ўсіх пачнуць саджаць за дапамогу Украіне. Як правіла, дабро і падтрымка ў нас заўсёды караецца, як і тое, калі ты непажаданы дзяржаве».

Што бацьку трэба з'язджаць у іншую краіну, дачка казала яму не раз. Было гэта яшчэ да навінаў пра «справу Гаюна». На словы Арыны ён заўсёды адказваў аднолькава: «Калі ўсе з Беларусі з'едуць, хто будзе змагацца з гэтай сістэмай?»

Але пасля ўцечкі даных з праекта мужчына трохі перагледзеў стаўленне да гэтага пытання. Аднак перш чым спакаваць чамаданы, хацеў разабрацца з парай важных асабістых момантаў.

«У сям'і ніхто не разлічвае, што яго апраўдаюць»

Мікалая арыштавалі вясной 2025-га. Раніцай, калі ён пайшоў на працу, туды ў амуніцыі прыехалі сілавікі. З якога яны падраздзялення, Арына не ведае.

«Бацька працаваў на двары. Яны яго адразу забралі ў памяшканне, надзелі кайданкі і сказалі: «Мы прыйшлі за вамі». Тата быў у працоўнай вопратцы, папрасіў надзець чыстае, але яму не далі», — расказвае яна.

Пра здарэнне сям'я даведалася ад знаёмых, якія бачылі тое, што адбывалася. Калі сваякі паспрабавалі даведацца, за што затрымалі мужчыну, сілавікі адказалі, што, маўляў, «менш трэба было зліваць звестак».

Пасля допыту Мікалая адправілі ў ІЧУ, а пазней перавялі ў СІЗА. Ці збівалі мужчыну, родныя не ведаюць, дзеліцца дзяўчына. Яму інкрымінавалі артыкул 356 КК (здрада дзяржаве) і пагражалі пятнаццаццю гадамі пазбаўлення волі. Пасля артыкул змянілі, але на які — сваякі не ў курсе: адвакат пад падпіскай аб неразгалошванні і падрабязнасцяў паведамляць не можа.

«Ведаю, што тата стараецца не падаць духам, але гэта цяжка, бо на палітычных ідзе прэсінг. Адвакат перадае, што ён выглядае і адчувае сябе нядрэнна. Адзінае — моцна схуднеў праз недасыпанне і недаяданне», — апісвае сітуацыю дачка затрыманага.

Умовы ў мужчыны такія ж, як і ў многіх іншых палітычных: доўгі час яму не давалі пасцельнай бялізны, дагэтуль забаронена перадаваць лекі. У Мікалая ёсць праблемы са здароўем.

«Сваякі возяць яму перадачы. Іх бяруць, з гэтым пытанняў пакуль няма. Раз на месяц тата можа атаварвацца на адну базавую, — апісвае сітуацыю Арына. — У сям'і ніхто не разлічвае, што яго апраўдаюць. Зразумела, ён панясе пакаранне, але мы спадзяемся, што тэрмін будзе меншы, чым 15 гадоў, якімі першапачаткова пагражалі.

Мы нанялі бацьку адваката, тата яму давярае. У прынцыпе, калі спецыяліст добры, думаю, такое магчыма. Да таго ж гэта хоць нейкая камунікацыя з блізкім чалавекам».

Арына прызнаецца, што перыядычна лае сябе за тое, што не ўгаварыла бацьку хутчэй з'ехаць.

«Калі пачынала гэтую размову, ён адказваў: «Будзем жыць, будзем бачыць». З іншага боку, разумею, што такія людзі патрэбныя ў Беларусі, і лічу, што ён герой», — завяршае дзяўчына. 

Каментары1

  • 21.07.2025
    Пасля ад'езду і рацыянальнай ацэнкі разумею, што можна было б і не пісаць у БГ пра авіяцыйную актыўнасць - транспартнікі ў бок Брэста ці знішчальнікі на поўдзень, ці верталёты падчас вучэнняў - усё маніторыцца радарамі. Але не пісаць было немагчыма. Як і пра недзе ўбачаных вагнероў, і пра тэхніку з буквай зю і чырвонымі квадратамі на нашых дарогах. Мы гэтых мудакоў да нас не звалі і дазволу на выкарыстанне Беларусі як плацдарма і палігона не давалі. Хто з нашых яшчэ там, не давайце ім за ваш кошт зоркі зарабляць - з'язджайце і ратуйце сябе і сваё здароўе ад іхніх турмаў, раз ужо нас так бяздарна злілі. Усім дзякуй. Арыштаваным і іх сем'ям - моцы.

Цяпер чытаюць

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома15

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Піт Паўлаў і Сяргей Марцалеў здымаюцца ў польскім кіно — вось як і навошта2

Паляшук схадзіў у лес і прыцягнуў 50 кілаграмаў лісічак4

Паліцыя Ерэвана не дала вайскоўцам РФ выкрасці расійскага дэзерціра

Прасцей злятаць у Азію: беларуска распавяла, як дабіралася з Гродна ў Беласток5

Прыгарад Стакгольма, дзе арудуюць бандыты-падлеткі з ліку мігрантаў, стаў адным з самых небяспечных месцаў Еўропы29

Як насамрэч збіралі некаторых людзей на таемную інаўгурацыю ў 2020-м? Расказвае Лойка11

У Дудутках адбыўся фестываль «Наш Грунвальд» ФОТЫ3

Цягнік Анапа — Мінск затрымліваецца на 6 гадзін з-за атакі беспілотнікаў1

Беларускія памежнікі затрымалі мужчыну, які ехаў з Літвы разам з самакруткай марыхуаны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома15

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць