Свет1212

Пуцін запэўніваў Еўропу, што слабасць недапушчальная

Выступаючы на пасяджэнні клуба «Валдай», прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія «ніколі не ініцыявала ваеннае супрацьстаянне», а пагрозу нападу на НАТА назваў «лухтой».

Уладзімір Пуцін. Фота: Ramil Sitdikov / Pool Photo via AP

«Уважліва сочым за ўсё большай мілітарызацыяй Еўропы. Або гэта словы, або нам пара прымаць меры ў адказ. Мы чуем, вы ведаеце пра гэта, ФРГ, напрыклад, гаворыць пра тое, што нямецкая армія павінна быць зноў самай магутнай у Еўропе. Ну добра, мы ўважліва гэта слухаем, глядзім, што маецца на ўвазе. Думаю, ні ў каго няма сумневаў, што меры ў адказ Расіі не прымусяць доўга чакаць», — заявіў Пуцін, паабяцаўшы «вельмі пераканаўчы» адказ на нібыта пагрозу з боку НАТА.

«Мы адказваем хутка, не трэба правакаваць… Правакацыі заканчваюцца кепска для саміх правакатараў. Слабасць недапушчальная!», — тлумачыў ён.

Пры гэтым Пуцін назваў заявы еўрапейскіх палітыкаў пра пагрозу нападу Расіі на краіны НАТА «лухтой», у якую «немагчыма паверыць», і «нагнятаннем істэрыі».

«Хочацца сказаць: уціхамірцеся, спіце спакойна, займіцеся, нарэшце, сваімі праблемамі», — сказаў ён.

Каментары12

  • Чавус
    02.10.2025
    Пра Украіну некалі ён казаў аналагічна: ніякай агрэсіі з боку Расіі не можа быць. Лухта!
  • a.hto.tam.idze
    02.10.2025
    «в горячей войне мы У̶к̶р̶а̶и̶н̶у̶ Европу победим за 2 дня. Чё её побеждать-то, господи? Ну, У̶к̶р̶а̶и̶н̶а Европа»
  • Getty Galaway
    02.10.2025
    памчаць буханкі з кулямётамі на захад

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць