На ўзмацненне мяжы з Беларуссю Польшча ўжо выдаткавала больш за 700 мільёнаў даляраў
Польшча ўжо выдаткавала больш за 700 мільёнаў даляраў на ўмацаванне сваёй мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў краіны Томаш Семоняк падчас наведвання памежнага пункта «Палоўцы — Пяшчатка» разам са сваім нямецкім калегам Аляксандрам Добрынтам.

Паводле слоў польскага міністра, на сёння бяспеку польска-беларускай мяжы, якая з’яўляецца знешняй мяжой Еўрасаюза, забяспечваюць 11 тысяч памежнікаў і вайскоўцаў. Ён падкрэсліў, што Польшча робіць усё магчымае, каб спыніць нелегальных мігрантаў яшчэ на гэтым этапе і не дапусціць іх пранікнення далей у Еўрасаюз.
Томаш Семоняк таксама адзначыў, што хоча пераканаць урад Германіі ў неабходнасці кантраляваць найперш знешнія межы Еўрасаюза, а не ўнутраныя граніцы краін Шэнгенскай зоны.
Фізічны бар’ер на мяжы з Беларуссю пачалі будаваць у 2021 годзе. Польшча паставіла на ёй пяціметровы сталёвы плот працягласцю 186 кіламетраў, абсталяваны электроннымі сістэмамі назірання.
На момант будаўніцтва ягоная цана ацэньвалася ў 400 мільёнаў даляраў, але цяпер агульныя выдаткі ўжо перавысілі 700 мільёнаў.
Кіраўнік памежнай заставы ў Літве: Мяркую, у Беларусі нелегалаў вучаць пераадольваць фізічны бар’ер
У Польшчы ў дзясятках гарадоў прайшлі дэманстрацыі супраць міграцыі
У польскіх памежнікаў з боку беларускай мяжы кінулі кактэйлем Молатава ВІДЭА
На мяжы з Польшчай мігранты зрабілі падкоп пад польскім плотам
Мігранты атакуюць польскіх памежнікаў каламі з убітымі цвікамі
Каментары