У польскіх памежнікаў з боку беларускай мяжы кінулі кактэйлем Молатава ВІДЭА
15 ліпеня пасля 22:00 на беларуска-польскай мяжы каля Чаромхі адбыўся напад на польскіх памежнікаў і вайскоўцаў. Людзі з беларускага боку закідалі іх камянямі, а адзін з нападнікаў кінуў у бок абаронцаў мяжы бутэльку з кактэйлем Молатава, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэк Дабжыньскі.

Кінутая бутэлька разбілася аб дарогу, і разлітая вадкасць загарэлася. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Wczoraj po godzinie 22:00 na polsko-białoruskiej granicy niedaleko Czeremchy, funkcjonariusze Straży Granicznej i żołnierze zostali zaatakowani przez osoby przebywające po drugiej stronie zapory. Na obrońców naszej granicy posypał się grad kamieni, a jeden
z atakujących cisnął w… pic.twitter.com/wiLs0h649n
Падчас гэтай аперацыі былі затрыманыя 10 іншаземцаў — 5 грамадзян Афганістана і 5 Эрытрэі. Яны цяпер знаходзяцца пад кантролем польскай памежнай службы.
Гэты інцыдэнт польскія ўлады назвалі абуральным і недапушчальным. Паводле іх, ён не мог адбыцца без ведама і дазволу з боку беларускіх спецслужбаў.
Польшча ўскладае ўсю адказнасць за здарэнне на Беларусь, якая, як сцвярджаецца, ужо некалькі гадоў вядзе агрэсіўныя дзеянні на мяжы.
Каментары