Начны аўтобус будзе хадзіць з Мінска ў Гродна праз Ліду. Ён адпраўляецца з Мінска ў 23:50, што зручна для тых, хто позна завяршае справы ў сталіцы ці перасаджваецца ў Мінску транзітам з іншых гарадоў, піша «Мінская праўда».

Час у дарозе да Гродна будзе крыху большы, чым на звычайных рэйсах — 4 гадзіны 15 хвілін, бо аўтобус заязджае яшчэ і ў Ліду. З Мінска да Ліды ён едзе 2 гадзіны 40 хвілін.
А вось цана квітка на гэты аўтобус такая ж самая, як на дзённыя рэйсы: 35 рублёў да Гродна, 20 — да Ліды.
У фірме перавозчыка адзначылі, што на рэйсах працуюць толькі вялікія аўтобусы. Яны адрозніваюцца ад маршрутак павышаным узроўнем бяспекі і камфорту: зручныя сядзенні з вялікай прасторай для ног, індывідуальныя USB-разеткі, кандыцыянер, прасторны багажны адсек.
Каментары