З 26 чэрвеня з Мінска ў расійскі Сочы можна будзе дабрацца на прамым аўтобусе. Пра гэта расказалі прадстаўнікі сэрвісу па продажы білетаў «Атлас» Office Life.

Фота: Pexels
У зваротным напрамку аўтобус з'явіцца ў раскладзе з 28 чэрвеня. Рэйсы запланаваны кожныя чатыры дні.
Дарога з Мінска да чарнаморскага ўзбярэжжа Сочы зойме каля 34 гадзін. Па шляху прадугледжаны прыпынкі і ў іншых курортных месцах — Джубга, Лермантава, Новаміхайлаўскі, Ольгінка, Туапсэ, Лазараўскае.
У Беларусі аўтобус заязджае ў Бабруйск, Жлобін і Гомель, а ў Расіі ён ідзе праз Бранск, Варонеж, Растоў-на-Доне, Краснадар.
Білет з Мінска ў Сочы абыдзецца ў 362 рублі, да Туапсэ і іншых курортаў — у 304 рублі.
-
Лукашэнка з'явіўся на дзіцячым навагоднім свяце пасля падзення на хакейным матчы
-
«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго
-
Калекцыянер займеў купюру з двума рознымі серыйнымі нумарамі і засумняваўся ў сапраўднасці
Каментары