Свет11

У Варшаве п'яны паляк напаў у трамваі на беларуса

У Варшаве зафіксавалі чарговы напад на нацыянальнай глебе, піша выданне Miejski Reporter.

Фота: Miejski Reporter

22 ліпеня раніцай, каля 8:58, у трамваі №9, што ехаў па мосце Панятоўскага ў цэнтр горада, п’яны грамадзянін Польшчы напаў на беларуса. Пачуўшы, як мужчына размаўляе на ўсходнеславянскай мове, нападнік пачаў крычаць: «Валі ва Украіну!» і распачаў бойку. У выніку беларус атрымаў траўмы галавы.

Перад гэтым той жа п’яны мужчына ўжо зневажаў іншых пасажыраў. На месца здарэння прыбылі медыкі і паліцыя. Пацярпелага агледзелі, але ў шпіталь не павезлі. Паліцыя затрымала нападніка — яго змясцілі ў выцвярэзнік і будуць дапытваць пасля працверазення.

Адзначаецца, што гэта не першы падобны інцыдэнт у польскай сталіцы. У мінулую суботу, таксама ў трамваі, іншы п’яны паляк напаў на жанчыну. Яе паходжанне не ўдакладняецца, але яна таксама з краін, якія мяжуюць з Польшчай на ўсходзе.

Каментары1

  • Магло быць у Англii, ЗША, Нямеччыне, няма рознiцы дзе
    23.07.2025
    Ну беларус толькi госць у Польшчы, таму можа трэба цiшэй было сябе паводзiць у грамадскiм месцы i не размаýляць гучна ý транспарце на iншаземнай мове, асаблiва калi нехта з мясцовай гапаты на падпiтку недалёка. Наколькi ведаю палякаý, наогул для iх вельмi нехарактэрны неабгрунтаваны гвалт. Зараз у Польшчы цемра мiгрантаý з Украiны, Беларусi што не ýсiм прадабаецца мясцовым, таму трэба ýлiчваць гэта ý сваiх паводзiнахi грамадскiх месцах i iншы раз не правакаваць

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць