Свет

Паліцыя Ерэвана не дала вайскоўцам РФ выкрасці расійскага дэзерціра

Сямён Субоцін быў затрыманы армянскімі ўладамі на 72 гадзіны ў рамках стандартнай працэдуры.

Расійская вайсковая база ў Гюмры

Як паведамляе «Медыязона» са спасылкай на экспертку праваабарончай арганізацыі «Грамадскі вердыкт» Асмік Новікаву, 24-гадовы Сямён Субоцін, які раней праходзіў службу ў дывізіі ў Іванаўскай вобласці, быў затрыманы армянскімі ўладамі на 72 гадзіны ў рамках стандартнай працэдуры, падчас якой армянскі бок павінен паведаміць Расіі пра чалавека, які знаходзіцца ў вышуку, а расійскі бок — перадаць у адказ матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да яго.

20 ліпеня Субоцін быў вызвалены з ІЧУ, аднак праваабаронцы заўважылі побач з ізалятарам людзей у расійскай вайсковай форме. Яны папярэдзілі паліцэйскіх, і тыя даставілі яго ў паліцэйскі ўчастак «Эрэбуні».

«Армянскія паліцэйскія зрэагавалі і зрабілі ўсё неабходнае, каб наш падабаронны быў у бяспецы», — цытуе Новікаву «Медыязона». Паводле яе слоў, цяпер Расія можа на працягу 40 дзён падаць запыт на экстрадыцыю Субоціна, у адваротным выпадку, пасля заканчэння тэрміну, армянскі бок здыме яго з вышуку.

«Калі ж расійскі бок падрыхтуе дакументы па экстрадыцыі, то далей армянскія судовыя ўлады будуць вырашаць пытанне [пра выдачу]. І гэта зусім не азначае, што выдача адбудзецца», — падкрэсліла Новікава.

Як піша «Медыязона», Субоцін быў абвешчаны ў вышук не пазней за люты 2025 года.

Расійскія вайскоўцы неаднаразова выкрадалі ў Арменіі тых, хто ўцёк з арміі РФ, дастаўлялі іх на расійскую вайсковую базу ў Гюмры, а потым перапраўлялі ў Расію.

Каментары

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме26

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў23

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме26

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць