Свет

У Літве думаюць не пра адмену, а пра пашырэнне санкцый супраць Беларусі 

На фоне дыскусій пра магчымасць аднаўлення транзіту беларускіх угнаенняў праз Літву міністр замежных спраў гэтай краіны Кястуціс Будрыс раскрытыкаваў публічныя ацэнкі сітуацыі, сцвярджаючы, што яны шкодзяць Літве. Ён таксама падкрэсліў, што пытанне змякчэння санкцый ці аднаўлення транзіту ўгнаенняў у гэты момант зусім не разглядаецца, піша Delfi.

Кястуціс Будрыс. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

«Я яшчэ раз падкрэсліваю, што ніякія працэсы, звязаныя з пераглядам санкцыйнай палітыкі і канкрэтных мер у дачыненні да Беларусі, цяпер не адбываюцца. Наадварот, мы разглядаем, як пашырыць гэтае кола і якія яшчэ меры ўздзеяння варта прымяніць», — заявіў Кястуціс Будрыс 30 ліпеня журналістам у будынку ўрада.

Ён падкрэсліў, што неаднаразова выказваў сваю пазіцыю як на закрытых, так і на адкрытых пасяджэннях.

«Шкада, што члены Сейма, якія распаўсюджваюць чуткі без усялякіх падстаў, не прыходзяць на пасяджэнні, дзе можна было б абмеркаваць сітуацыю, а замест гэтага ствараюць ілюзію, быццам нешта адбываецца», — адкінуў міністр спекуляцыі.

Будрыс не ўдакладніў, як выглядае прапанова кампаніі Birių krovinių terminalas (Тэрмінал насыпных грузаў), якая ляжыць у канцылярыі ўрада, адносна мірнага ўрэгулявання спраў з «Беларуськаліем». Паводле слоў міністра, публічныя каментары шкодзяць пазіцыям Літвы ў міжнароднай арбітражнай справе, якая разглядаецца акурат цяпер.

Прэм’ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас нядаўна таксама заявіў, што ўрад Літвы па стане на гэты момант не разглядае пытанне аднаўлення транзіту ўгнаенняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць