Свет

Ураджэнец Беларусі памёр у ЗША пасля выпрабавання на вынослівасць

Ураджэнец Беларусі Слава Лейкінд памёр у ЗША пасля ўдзелу ў экстрэмальным спартыўным выпрабаванні на вынослівасць, піша сайт «Беларусь и мир».

Падчас узыходжання на гару Сноў-Кінг. Фота: Facebook

43-гадовы мужчына ўдзельнічаў у марафоне 29029 Everesting, які праходзіў 26—29 чэрвеня на гары Сноў-Кінг у штаце Ваёмінг. Сутнасць выпрабавання — за 36 гадзін трэба ўзняцца на гару столькі разоў, каб агульная вышыня пад’ёмаў склала 29 029 футаў — гэта вышыня Эверэста. Для гэтага трэба было зрабіць 19 пад’ёмаў.

Слава Лейкінд пачаў выпрабаванне раніцай на другі дзень, але праз 5,5 гадзін і 6 цыклаў пад’ёму і спуску адчуў сябе вельмі кепска. Яго эвакуявалі верталётам у медцэнтр у Айдаха-Фолс, дзе ён памёр праз 5 дзён — 2 ліпеня.

Слава Лейкінд нарадзіўся ў Мінску ў 1982 годзе, у 1988-м з сям’ёй пераехаў у ЗША. Там ён скончыў школу ў Мінеапалісе, а пазней — бізнэс-школу ў Мічыгане. Працаваў у фінансавай сферы, быў топ-менеджарам інвестыцыйнай кампаніі ў Нью-Ёрку. Жыў у Канектыкуце з жонкай і трыма дзецьмі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі11

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі12

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі11

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць