Станіслаў Бялькевіч просіць Лукашэнку вярнуць яго з Украіны.

У палон ва Украіне трапіў 50-гадовы беларус Станіслаў Бялькевіч, які ваяваў на баку Расіі. Ён сцвярджае, што ён вайсковец беларускай арміі і іх адправілі на вучэнні ў Расіі.
«Там далі аўтамат і адправілі на рэальную вайну. Наш узвод разграмілі, усе «дзвесце», а я трапіў у палон», — расказвае ён у відэа, апублікаваным у тэлеграм-канале галаўнога рэдактара «Цензор.Нет» Юрыя Бутусава.
Аднак версія выглядае нерэалістычна. Іншых пацверджанняў словам мужчыны, што беларускіх вайскоўцаў цэнтралізавана адпраўляюць на вайну, няма. Вядома, што на баку Расіі ваююць добраахвотнікі з Беларусі, якія з фінансавых ці ідэалагічных прычын вырашаюць у прыватным парадку паехаць на фронт.
Бялькевіч просіць Лукашэнку паспрыяць яго вяртанню з Украіны.
Каментары
[Зрэдагавана]