Як выглядаюць боксы ў школах, дзе будуць захоўваць тэлефоны вучняў ФОТЫ
З 1 верасня ва ўсіх школах вучні будуць абавязаны здаваць мабільнікі на час урокаў.

Шафкі для мабільнікаў. Фота тут і далей: Упраўленне адукацыі Полацкага райвыканкама
Упраўленне адукацыі Полацкага райвыканкама прайшлося па школах, каб праверыць, як арганізаваны месцы для захоўвання тэлефонаў.

Звычайна гэта шафкі, дзе стаяць драўляныя скрыні з адсекамі для мабільнікаў — па адной скрыні на адзін клас.


Мабільнік дзеці будуць здаваць, як толькі прыходзяць у школу. Назад іх будуць выдаваць у канцы вучэбнага дня. Захоўваць тэлефоны абяцаюць недалёка ад камер відэаназірання.

Каментары
После его заменили на чемодан, в Совмине подобные индивидуальные ячейки.