Гісторыя55

Сям'я мінскага рабочага 100 гадоў захоўвала кавалачак хлеба з памятнага абеду

«Супчык з'еў, а хлябец пакінуў на памяць пра тое, як кормяць дэлегатаў мінскіх».

Фота тут і далей: minskmuseum / Instagram

На выставе «Гастранамічная гісторыя Мінска. ХХ стагоддзе» на Ракаўскай, 17 можна ўбачыць незвычайны экспанат: кавалачак хлеба, якому ўжо больш за 100 гадоў. 

Гэта порцыя хлеба 1918 года. Яе захаваў мінскі рэвалюцыянер і рабочы-чыгуначнік Іосіф Голубеў, расказвае Музей гісторыі Мінска.

2-4 студзеня 1918 года Голубеў як дэлегат мінскіх рабочых быў у камандзіроўцы ў Маскве ў галоўным чыгуначным камітэце, дзе адстойваў правы рамонтнікаў працаваць па новых зацверджаных расцэнках.

Дэлегатаў у Маскве пачаставалі абедам, пра што рабочы зрабіў запіс на сурвэтцы. Хлебная порцыя складалася з дзвюх лустаў хлеба — з часам яны высахлі, разламаліся і сталі чатырма сухарыкамі. Голубеў захоўваў іх у бляшаначцы з-пад халвы на працягу ўсяго жыцця. Прадмет перадаў у музей унук Голубева Уладзімір.

«Маскоўскі абед таварыша Чарнова, Нікіціна, Аляшковіча і Голубева. Супчык з'еў, а хлябец пакінуў на памяць пра тое, як кормяць дэлегатаў мінскіх. 3 студзеня 1918 года будучы ў Маскве адабедаў па членскім білеце ў гэты дзень порцыі … суп з рыбай … вараная капуста 3-е хлеб 3/4 залатніка 4-е папяровая сурвэтка, у якую і загарнуў хлябец», — напісана на сурвэтцы.

Голубеў (1873—1962) нарадзіўся ў сяле Кулебакі (цяпер Ніжагародская вобласць Расіі), з 1900 года жыў у Мінску і працаваў сталяром у Мінскім чыгуначным дэпо. Удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1905-1907 гадоў, Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыях 1917 года. З 1922 года працаваў на заводзе «Энергія». У 1933 ЦВК БССР даў Голубеву званне Героя працы.

Рабочы пакінуў пасля сябе дзённікі. Часткова яны апублікаваныя ў кнізе «Шчасце маё. Дзённікі Іосіфа Голубева 1916-1923 гг.». У Мінску ў гонар Голубева названа вуліца.

Каментары5

  • агулам-итого
    20.07.2025
    «Супчыў з'еў, а хлебушак
    растлумачце, пра што тут?
    А што за слова "хлебушак"? Гэта нешта зробленае з хлеба?
    Ніколі не сустракалася
  • .
    20.07.2025
    Паказвае квазірэлігійны характар поглядаў савецкіх людзей.
    Адбылося паломніцтва ў святое месца для савецкага чалавека - сталіцу Маскву. Паломнік захаваў артэфакт з той пілігрымкі на памяць.
  • Валенты
    20.07.2025
    нейкі, анічога беларускага ў ёй няма.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі49

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзіўную і злавесную карціну Фрыды Кала купілі за рэкордныя для жанчыны-мастачкі грошы3

Літоўскія грузавікі ўсё яшчэ не перасякаюць мяжу3

У Еўропе план Трампа па Украіне лічаць дрэнным9

Як Максім апынуўся ў забалочаным месцы? У МУС расказалі новыя падрабязнасці пра пошукі падлетка10

«Я гэтага не дарую». У палітвязня, вывезенага ў Літву, знайшлі гепатыт С — напэўна, заразілі за кратамі3

З-за метэазондаў з Беларусі самалёт міністра замежных спраў Літвы і еўракамісара не адразу змог прызямліцца ў Вільні12

Што цяпер знаходзіцца на месцы клінікі «Новы зрок» у Мінску?4

Вызначылася пераможца конкурсу «Міс Сусвет — 2025»5

Былую супрацоўніцу Кангрэса ЗША абвінавацілі ў інсцэніроўцы нападу на саму сябе. Яна казала, што на жываце напісалі «шлюха Трампа»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі49

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць