Свет11

У Нью-Ёрку мужчыну зацягнула ў апарат МРТ з-за металічнага ланцужка на шыі. Ён загінуў

У медыцынскім цэнтры ў Вестберы, размешчаным у штаце Нью-Ёрк, 61-гадовага мужчыну зацягнула ў апарат магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ), піша CBS News. Гэта адбылося днём 16 ліпеня.

Скрыншот з відэа

61-гадовы мужчына ў момант здарэння знаходзіўся ў памяшканні з тамографам, куды ён увайшоў без дазволу ў момант правядзення сканавання.

У пацярпелага на шыі быў вялікі металічны ланцужок. Калі мужчына апынуўся ў кабінеце, машына нацягнула ланцуг, а затым засмактала самога чалавека ўсярэдзіну.

Пацярпелага даставілі ў бальніцу ў крытычным стане, аднак неўзабаве ён памёр ад атрыманых траўмаў.

Паводле даных СМІ, загінулы не быў пацыентам і знаходзіўся ў бальніцы з кімсьці іншым. У мужчыны пасля здарэння дыягнаставалі сардэчную недастатковасць.

Па словах відавочцы, мужчына парушыў забарону ўваходзіць у палату, пачуўшы крыкі свайго сваяка, якому ў гэты момант праводзілі тамаграфію.

Каментары1

  • Нуль
    20.07.2025
    "Пацярпелага даставілі ў бальніцу ў крытычным стане, аднак неўзабаве ён памёр ад атрыманых траўмаў". Вообще-то "пациент" пришел в больницу "на своих двоих" и даже пациентом не собирался становиться!

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе12

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе12

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць