Вайна22

У Фінляндыі затрымалі былога вагнераўца, які прасіў прытулку. Ён ваяваў у Бахмуце

Раней гэты Яўген даваў інтэрв'ю расійскім прапагандыстам і сцвярджаў, што добраахвотна паехаў ваяваць у 2022 годзе.

Скрыншот відэа

На тэрыторыі Фінляндыі затрымалі былога найміта расійскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер», які папрасіў прытулку ў краіне. Пра гэта гаворыцца ў публікацыі Yle, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Фінская памежная служба раней паведамляла пра мужчыну, які 17 чэрвеня перасёк мяжу паблізу горада Кітэі ў Паўночнай Карэліі. Паводле інфармацыі Yle, пацверджанай некалькімі крыніцамі, мужчына — расійскі вайсковец Яўген.

Мужчына перасёк фінскую мяжу ў раёне Вяліваара. Гэты ўчастак размешчаны ў лясістай мясцовасці і не перагароджаны памежным плотам.

Паводле звестак Yle, памежнікі знайшлі мужчыну дзякуючы спрацоўванню датчыкаў і затрымалі яго адразу пасля перасячэння мяжы.

Ён папрасіў у Фінляндыі міжнароднай абароны і цяпер знаходзіцца ў цэнтры часовага ўтрымання.

Скрыншот відэа

Расеец публікаваў у сацсетках фатаграфіі і відэазапісы, якія пацвярджаюць яго ўдзел у вайне супраць Украіны. На некаторых з гэтых матэрыялаў бачная нашыўка «Вагнера» на яго форме.

У інтэрв'ю расійскім прапагандысцкім каналам Яўген расказваў пра баі ва Украіне і сцвярджаў, што добраахвотна ўступіў у войскі РФ у 2022 годзе, прайшоў падрыхтоўку ў складзе «Вагнера» і ўдзельнічаў у аперацыях у Бахмуце.

У адным з інтэрв'ю Яўген расказвае, як ягонае падраздзяленне знішчыла аўтамабіль з украінскімі вайскоўцамі ў Селідаве.

З восені 2024 года ён знік з публічнага поля, а ўжо ў лютым 2025 года апублікаваў відэа, у якім рэзка раскрытыкаваў расійскае камандаванне.

30 чэрвеня Яўген зноў апублікаваў у сацсетцы «Укантакце» відэа з крытыкай расійскага вайсковага кіраўніцтва. Па даных Yle, на момант публікацыі гэтага відэа мужчына ўжо знаходзіўся ў Фінляндыі.

Цэнтральная крымінальная паліцыя праводзіць папярэднюю праверку ў дачыненні да яго. Падчас праверкі паліцыя ацэньвае, ці ёсць падставы для пачатку крымінальнага расследавання.

На дадзены момант фінскія ўлады не падазраюць Яўгена ў здзяйсненні ваенных злачынстваў.

У сакавіку акруговы суд Хельсінкі прызнаў заснавальніка і былога камандзіра вайсковай групоўкі «Русіч» Воіслава Тордэна (Яна Пятроўскага) вінаватым ва ўчыненні ваенных злачынстваў ва Украіне і прысудзіў яго да пажыццёвага зняволення.

У лютым мінулага года Тордэна прысудзілі ў Фінляндыі да двух гадоў турэмнага зняволення за двухразовае парушэнне забароны на ўезд.

Каментары2

  • Кук
    12.07.2025
    Выдаць яго украіне - хай памяняюць на палоннага украінца, ально пасадзяць
  • ПППППП
    13.07.2025
    Предоставить ему убежище лет на 20-25. А что-бы никто не обидел - снаружи поставить охрану. [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць