Эканоміка55

Каранік прапанаваў праводзіць супраць падзяжу жывёлы «палітыку НЭП»

У апошнія гады ў Беларусі фіксуецца гістарычна найвышэйшы, як казаў сам Аляксандр Лукашэнка, падзеж буйной рагатай жывёлы. У 2024 годзе загінула амаль 148 тысяч галоў, а за першыя чатыры месяцы 2025 года — ужо 52 тысячы. Прычыны гэтай сітуацыі 7 ліпеня абмеркавалі прадстаўнікі Мінсельгасхарчу і Акадэміі навук.

Фота ілюстрацыйнае

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік адзначыў, што нічога «катастрафічнага» не адбылося.

Паводле яго, рост лічбаў звязаны не толькі з рэальным павелічэннем падзяжу, але і з тым, што цяпер больш дакладна вядзецца ўлік дзякуючы новай інфармацыйнай сістэме, а таксама выяўленню схаванага падзяжу, які раней маскіравалі, напрыклад, пад продаж мяса насельніцтву.

Паводле слоў першага намесніка дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу Кірылы Глушчанкі, здароўе жывёлы трымаецца на трох «кітах»

  • Кармленне;
  • Умовы ўтрымання;
  • Догляд, уключаючы ветэрынарны нагляд і прафілактыку.

Парушэнне хоць аднаго з гэтых пунктаў вядзе да праблем. Асабліва адчувальны да дрэннага догляду маладняк, на які прыпадае да 40% усяго падзяжу.

Асноўныя прычыны падзяжу, дарэчы, адрозніваюцца ў залежнасці ад рэгіёну. Так, у Магілёўскай і Гомельскай абласцях праблема часта звязаная з нізкай якасцю кармоў.

У той жа час у заходніх Брэсцкай і Гродзенскай абласцях вінаватая нібыта высокая прадукцыйнасць жывёлы. Напрыклад, у гэтых рэгіёнах сярэднія надоі складаюць больш за 7,5 тысяч літраў малака на карову ў год, і гэта таксама нагрузка на арганізм жывёлы.

Уладзімір Каранік дадаў, што пры такой інтэнсіўнай жывёлагадоўлі патрэбныя новыя падыходы да захавання здароўя статка.

У сферы ветэрынарнага абслугоўвання, па словах Караніка, у Беларусі дастаткова спецыялістаў, але не заўсёды эфектыўна выкарыстоўваюцца іх магчымасці. Асабліва ў слабых гаспадарках, дзе спецыялісты атрымліваюць нізкія заробкі, што ўплывае на якасць догляду.

Таксама Каранік падкрэсліў, што ў адносінах да маладняку галоўнае — гэта «навядзенне элементарнага парадку», што ён назваў «палітыкай НЭП».

Каментары5

  • Тутэйшы
    09.07.2025
    Вова, гэта так не працуе.Усе на адварот - каб прадаць мяса насельніцтву трэба аформіць падзеж жывёлы. Тады усе эканамічна абгрунтавана: жывёл спісалі, мяса прадалі, грошы атрымалі. Але хіба што старшыня прэзідыума НАН праводзіў навуковыя даследаванні...
  • Ёсік
    09.07.2025
    Трэба за немаўля БРБ замацоўваць адразу чыноўніка, каб даглядаў. Гэта, нават, не НЭП, а найновыНЭП. У краіне, дзе дыягназ шызафрэнія разглядаецца, як вышэйшы за Бога, павінна прыжыцца.
  • даведка
    10.07.2025
    Караник благодаря брату решил заделаться первых нэпманом при Лукашенко?!

Цяпер чытаюць

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову4

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Усе навіны →
Усе навіны

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову4

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць