Грамадства22

Былога ўчастковага з Ганцавічаў асудзілі па палітычнай крыміналцы

Уладзімір Стрыжыч мог атрымаць да шасці гадоў калоніі за «ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання».

Уладзімір Стрыжыч. Фота: «Кіберпартызаны»

Уладзіміру Стрыжычу 38 гадоў. Ён з Ганцавічаў. У 2010 скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Шамякіна, а пасля пайшоў працаваць у міліцыю.

Стрыжыч служыў участковым і ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

Ёсць у раёнцы «Ганцавіцкі час» допісы пра ягоныя задачы — шукаў скрадзенае ў калгасе зерне, канфіскаваў самагон у бухгалтаркі сельскагаспадарчага прадпрыемства і гэтак далей. У 2011 годзе ён з калегам выступаў у дзіцячым доме, а ў 2014 удзельнічаў у конкурсе міліцэйскай самадзейнасці.

На конкурсе міліцэйскай самадзейнасці. Уладзімір Стрыжыч другі з правага боку

Стрыжыч даслужыўся да старшага лейтэнанта і быў звольнены ў самым канцы 2014 года. Прычына — «у сувязі са здзяйсненнем кепскага ўчынку».

Пасля гэтага Стрыжыч адкрыў ІП, сферай дзейнасці якога пазначаныя лесанарыхтоўкі. У тэлефонных кнігах іншых ён запісаны як «Уладзімір дрэва Нясвіж» і «апілкі Галынка». ІП нядаўна пачало працэс ліквідацыі.

Уладзімір Стрыжыч падчас службы ў міліцыі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Калі былога міліцыянера затрымалі, дакладна невядома, але не раней за верасень 2024, калі ён апошні раз быў анлайн у сацсетках. Стрыжыча асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе па ч. 3 артыкула 361-1 — «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання». Уладзіміру пагражала да 6 гадоў калоніі.

Мяркуючы па тым, што суд ужо адбыўся, а Уладзімір нідзе не з'явіўся анлайн, падобна, што ягонае пакаранне звязанае з пазбаўленнем волі. Сутнасць абвінавачанняў невядомая.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Woodoo Cult
    11.06.2025
    падобна, што ягонае пакаранне звязанае з пазбаўленнем волі. 

    Да, ладно. По "экстремистской" статье, до 6 лет. У вас там в редакции все такие? Сами догадались, рэдактарки, или подсказал кто.?
  • кэп
    11.06.2025
    Woodoo Cult , па артыкуле магчымае і абмежаванне волі і хатняя хімія

Цяпер чытаюць

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

«Абутак для сапраўдных патрыётаў»: беларуская фабрыка робіць для школьнікаў боты з чырвона-зялёнымі шнуркамі30

Якім будзе надвор'е ў апошні тыдзень лета

«Шэдэўры Малевіча» з-пад матраца пенсіянеркі. Кур'ёз у свеце мастацтва2

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік19

Памёр бізнэсмен з 90-х Аляксандр Сманцар. Гэта ён у 2010 званіў Статкевічу на Плошчу і заклікаў «сядаць у крэсла Сідорскага»

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер11

Раку ў Белавежскай пушчы павярнулі ў рэчышча XIX стагоддзя2

У Нясвіжы выстаўляюцца творы беларускіх майстроў, вывезеных у Маскву. Тое, што яны ўмелі, рускім майстрам тады і не снілася25

Нямецкі дэпутат, які мае пад Лідай фірму па перапрацоўцы цыбулі, выклікаў паліцыю на журналістаў і былога беларускага вязня3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць