Эканоміка

Беларуская кампанія Regula, сусветны лідар у галіне прыбораў па праверцы банкнот і дакументаў, разгортвае свой польскі бізнэс

Regula нарошчвае прысутнасць на польскім рынку, а адзін з яе заснавальнікаў — актывы ў Латвіі, піша эканамічны аглядальнік Вадзім Сяховіч. 

Іван Шумскі

Амаль на траціну ў параўнанні з 2023 годам (з 5,8 млн да 8,1 млн злотых) вырасла летась выручка кампаніі Regula Poland. Яна была зарэгістраваная ў Варшаве ў 2022 годзе. І гэта — самы малады офіс аднаго з найбуйнейшых у свеце вытворцаў вэрыфікацыйных прыбораў Групы кампаній Regula.

60% Regula Poland на роўных валодаюць заснавальнікі групы (створаная ў 1992 годзе ў Мінску) Іван Шумскі і Юрый Рагажынскі. Іх партнёры па польскім бізнэсе — Дзяніс Туркоў і Ігар Кляшчоў. У выдзелены ў 2020-х заходні сегмент бізнэсу Івана Шумскага і Юрыя Рагажынскага таксама ўваходзіць вытворчая пляцоўка Regula Baltija ў Даўгаўпілсе ў Латвіі (створаная ў 2005 годзе як зборачнае прадпрыемства для заходніх рынкаў) і дыстрыбутарскія кампаніі ў ЗША, Германіі, Нідэрландах і Бразіліі.

Як звярнуў увагу Сяховіч, у канцы 2024 года, стаўшы рэзідэнтам Ізраіля, Іван Шумскі давёў сваю долю ў даўгаўпілскай кампаніі Regula Baltija да кантрольнай. Яму належыць у ёй ужо 61,42%.

У раней усюды раўнапраўнага партнёра Юрыя Рагажынскага доля ў латвійскай фірме скарацілася да 18,57%. Астатнім пакетам валодаюць рэзідэнты Латвіі Алена, Карына і Эмілія Яўнземе.

У Беларусі ўсё яшчэ дзейнічаюць юрыдычныя асобы (пры не працуючым сайце) кампаніі «НПП Рэгула» і «Рэгула».

У Расіі Regula Baltija выйшла з саўладальнікаў былой даччынай кампаніі «Рэгула-Русь» у 2022 годзе — яшчэ да пачатку ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну.

Новыя ўласнікі «Рэгула-Русь» не раскрываюцца. Але маскоўская фірма працягвае працаваць пад гэтай назвай пад кіраўніцтвам мясцовага былога партнёра Шумскага і Рагажынскага Леаніда Гапотчанкі. Паводле вынікаў 2024 года, даход «Рэгула-Русь» вырас на 42,23% і ў эквіваленце склаў 1,25 мільёна долараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі вайскоўца асудзілі за паражэнскія настроі

Самы працяглы маршрут — 140 кіламетраў за дзень. Экс-палітвязень Андрэй Кузнечык зацяты веласіпедыст — ён расказаў пра сваё хобі6

Не прапусціце вялікія зніжкі на рэкламу ў «Нашай Ніве» да канца лета

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку12

Злучаныя Штаты могуць скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе на 30%3

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3

Настаяцель манастыра Шаалінь трапіў пад следства па падазрэнні ў растратах і амаральным ладзе жыцця4

У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

Цэны на шакалад здзіўляюць13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць